Опубликовано: 02 сентября 2013, 10:21
61

Смаргонскі райвыканкам: Фэст праводзіцца дзеля таго, каб вярнуць Смаргоні былую славу сталіцы абаранак

Правядзенне першага ў гісторыі Смаргоні абаранкавага фэста запланавана на 28 верасня.

Край.бай паведамляў пра гэта.

Па словах намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзя Бычко, мерапрыемства абяцае быць цікавым і запамінальным і стане данінай павагі гэтаму вырабу, які ўпершыню з’явіўся ў Смаргоні, піша “Гродзенская праўда”.

І хоць права звацца радзімай абаранкаў аспрэчваюць тры краіны – Украіна, Беларусь і Польшча, у большасці даследчыкаў сумненняў няма: менавіта смаргонцы першымі пачалі выпякаць гэтыя вырабы з заварнога цеста – рабілі тоненькія жгуцікі рознай таўшчыні і накручвалі іх на палец, а потым выпякалі. Так і назвалі іх – абваранкі, абвараначкі, а потым абаранкі. Меркай для дзіркі абаранка быў палец пекара, на які накручвалі цеста.

У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі ў Смаргоні працавала 60 пякарняў, у якіх выпякалі менавіта абаранкі, а потым гружаныя адмысловым таварам вазы кіравалі ў Вільню і Маскву, Гродна і Мінск.

Сёлетні абаранкавы фэст праводзіцца дзеля таго, каб вярнуць Смаргоні былую славу сталіцы абаранак. Галоўнай падзеяй свята стане прэзентацыя абаранкаў не толькі смаргонскіх хлебапёкаў, але і іх суседзяў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і з суседніх раёнаў Мінскай вобласці.

Па матэрыялах “Гродзенскай праўды”

Читайте также

Кто дому хозяин? В Воложинском районе разыскиваются наследники пустующего жилья
Городьковский сельисполком Воложинского района разыскивает наследников пустующих домов.
Житель Молодечненского района приобрел и хранил оружие: прокуратура направила уголовное дело в суд
Прокуратура Молодечненского района направила в суд уголовное дело в отношении 66-летнего местного жителя – ему инкриминированы незаконные приобретение, ношение и хранение огнестрельного оружия и боеприпасов, в том числе совершенные повторно.
Три безответных мяча пропустил ФК «Молодечно» в гостевом матче против «Арсенала»
Футбольный клуб «Молодечно» 1 июня сыграл с дзержинским «Арсеналом» в Борисове, где дзержинцы проводят домашние матчи на местном городском стадионе. Зелено-белые подопечные Семена Хаткевича проиграли со счетом 0:3, пропустив все мячи во втором тайме.