Опубликовано: 02 июля 2014, 14:27
77

Дзень Незалежнасці ў Смаргоні завяршыць святочны феерверк (ПРАГРАМА)

У час святкавання 3 ліпеня гараджанам прапануюць шматлікія гульнёвыя, спартыўныя, канцэртныя праграмы, якія пасля афіцыйных мерапрыемстваў працягнуцца да позняга вечара.

Праграма раённага свята «Ад вызвалення бяром мы пачатак жыцця», прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня

Мемарыяльны комплекс «Пераправа»
10.00 – Мітынг-рэквіем «Праз агонь вызваленне прынеслі…»;

Спартыўны комплекс «Юнацтва»
10.00 – Шахматны турнір;

Ля помніка загінуўшым воінам і партызанам, вуліца Савецкая
11.00. – Урачыстае адкрыццё Памятнай дошкі «Даўно ўсынавіла салдата зямліца…»;

Летні амфітэатр
12.00 – Тэатралізаванае адкрыццё святочнай канцэртнай праграмы «Беларусь, мой заранкавы край!»;

Стадыён, гарадскі парк
12.00 – Спартыўныя спаборніцтвы;

Летні амфітэатр
12.30 – Канцэртная праграма фолк-групы «Гасцінец», Мінск;
14.00 – Канцэртная праграма «Квітней пад мірным небам, Беларусь!» з удзелам творчых калектываў горада і раёна;

Гарадскі парк
12.00 – 16.00 – Праца тэатралізаваных падворкаў «Тых дзён далёкіх не забыта рана»;

Стадыён
12.00 – 16.00 – Выстава зброі, тэхнікі і спецыяльнага абсталявання вучэбнага цэнтра дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», службаў раённага аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама і Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;

Цэнтральная алея ў гарадскім парку
10.00 – 15.00 – Выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці горада і раёна «З вытокаў Смаргоншчыны роднай»;
12.00 – 16.00 – Выстава-кірмаш і работа дзіцячай пляцоўкі «Майстэрня арт-дызайн» Смаргонскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі;

Цэнтральная плошча
16.00 – Выступленне картынгістаў;
20.00 – Канцэртная праграма арт-групы «Федэрацыя», Мінск;
21.20 – Канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў горада «Беларусь святочная»;
22.50 – Рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам»;
23.00 – Святочны феерверк.

Паводле сайта газеты «Светлы шлях»

Читайте также

В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.