Опубликовано: 10 октября 2016, 16:19
41

«Я хачу паказваць свае карціны ў такіх гарадах, як ваш». Выстава мастака Сяргея Савіцкага адкрылася ў Смаргоні (фота)

7 кастрычніка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы карцін маладзечанскага мастака Сяргея Савіцкага «Нябеснае і зямное».

Сяргей Савіцкі прадставіў у Смаргоні 30 сваіх работ. У іх можна ўбачыць не толькі настальгічныя матывы па родным Забайкальскім краі, але і карціны, прысвечаныя рэлігійнай тэматыцы.

На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы сярэдняй школы №1, гарадской гімназіі, а таксама дзеці, якія дадаткова займаюцца маляваннем у Смаргонскай ДШМ імя М.-К. Агінскага і раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Сяргей Савіцкі, пачынаючы з 1992 года, удзельнічае ў розных выставах на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Італіі і ЗША. Многія свае работы аўтар суправаджае ўласнымі вершамі.

– У Смаргоні прадстаўлена толькі частка маёй творчасці. Большасць маіх работ знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь, – растлумачыў Сяргей Савіцкі. – Усюды жывуць людзі, паўсюль яны аднолькавыя. Але усе хочуць адчуваць сваю прысутнасць у нейкім прыгожым імгненні. Я хачу паказваць свае карціны ў такіх гарадах, як ваш.

Маладзечанскі мастак Сяргей Савіцкі

Изображение 1

«Накцюрн»

Изображение 8

Карціна «Лётнае надвор'е»

Изображение 2

«Там, за аблокамі» і «Позірк»

Изображение 7

«Пастыр»

Изображение 3

«Сёмы анёл»

Изображение 4

Сяргей Савіцкі растлумачыў, што карціну «Сёмы анёл» ён ствараў, не ведаючы, як яе назваць.

– Ішоў я неяк па начным горадзе, убачыў аблокі, поўню, а пазней намаляваў гэтую карціну. Тлумачэнне гэтай сваёй працы я потым знайшоў у Новым Запавеце, дзе былі змешчаны такія словы: «І анёл, якога я бачыў, стаячым на моры і на зямлі, падняў сваю правую руку да неба ...» Гэта ўрывак з кнігі Апакаліпсіса святога Яна пра сем анёлаў. Так я і назваў гэтую карціну, – растлумачыў мастак.

«Каля ракі»

Изображение 5

«НЛА над Байкалам»

Изображение 6

Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара

Читайте также

В Молодечненском районе работники сельхозпредприятия недосмотрели телят. Им придется возместить ущерб в сумме 5 тысяч рублей
По результатам надзорных мероприятий прокуратура Молодечненского района защитила имущественные интересы сельхозпредприятия – предъявила в суд иск о взыскании причиненного работниками ущерба в сумме 5 тысяч рублей.
Вилейская «Мехатроника» – абсолютный победитель Молодечно по мини-футболу. Известны лучшие команды и лучшие игроки юбилейного сезона
В молодечненском спортивно-развлекательном центре вечером 9 марта завершился юбилейный, десятый мини-футбольный сезон 2024-2025 годов. Победитель открытого чемпионата Молодечно вилейская «Мехатроника» завоевала в копилку к золотым медалям чемпионов еще и Кубок.
Ревность к соседке, незваные гости и грубость к матери. Узнали причины семейных скандалов в Вилейском районе
В Вилейском районе стартовал основной этап республиканской акции «Дом без насилия». Совместно со стражами правопорядка участвуют все заинтересованные ведомства и представители местной власти. В течение недели с 10 по 16 марта сотрудники милиции совместно с иными субъектами профилактики посетят по месту жительства граждан, состоящих на учете в Вилейском РОВД.