Опубликовано: 31 мая 2012, 16:29
76

Выйшаў з друку новы выпуск альманаха «Куфэрак Віленшчыны»

Ён прысвечаны заходнебеларускаму паэту і педагогу Юльяну Сергіевічу.

Пра гэта Краю расказаў сябра рэдкалегіі Алесь Капуцкі.

Чатырнаццаты выпуск гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-мастацкага альманаха «Куфэрак Віленшчыны» выйшаў з друку напрыканцы мая. Яго адкрывае артыкул Галіны Асіповіч «Голас далёкай маладосці», прысвечаны жыццю і дзейнасці Юльяна Сергіевіча.

Даведка. Юльян Іосіфавіч Сергіевіч – беларускі паэт і настаўнік, самадзейны мастак. Нарадзіўся 23 верасня 1910 года ў вёсцы Юраўшчына Ашмянскага павета Віленскай губерніі, цяпер Маладзечанскі раён.

be.wikipedia.org

У артыкуле – успаміны Галіны Асіповіч пра Юльяна Сергіевіча, яго фотаздымкі з сябрамі, аднавяскоўцамі, з жонкай Агатай. На вокладцы змешчана фота яго хаты. На форзацы – партрэт паэта, выкананы Алесем Грышкевічам.

Изображение 1

У альманаху змешчаныя таксама артыкулы Уладзіміра Прыхача (са Смаргоні), Аляксандра Камінскага (Смаргонскі раён), Розы Шэрай (Вілейскі раён), галоўнага рэдактара «Куфэрка Віленшчыны» Міхася Казлоўскага (Маладзечна), дзённікавыя запісы Віктара Шніпа (родам з Валожыншчыны), іншых нашых землякоў.

Святлана ЦІШКО



Читайте также

Первые и самые-самые. Из Молодечно в войска отправили тех, кто будет служить в ВДВ
Сегодня, 23 апреля, военкомат в Молодечно отправил первых призывников в войска для прохождения службы.
«Мерседес»-эвакуатор горел в Глубоком – поврежден моторный отсек и часть салона машины
Ночью 23 апреля в Глубоком на 4-м Советском переулке загорелся «Мерседес»-эвакуатор. Причиной могло стать неосторожное обращение с электрооборудованием.
Впереди длинные выходные. Как будем работать и отдыхать в мае
На май выпадает три праздничных дня Праздник труда (1 мая), День Победы (9 мая) и Радуница (14 мая). Эти даты в нашей стране признаны официальными выходными.