Опубликовано: 10 августа 2016, 10:57
47

У вёсцы Ракаўцы Смаргонскага раёна мясцовыя жыхары паспаборнічаюць з крэўскімі на свяце-конкурсе "Добры дзень, суседзі!"

13 жніўня ў Смаргонскім раёне адбудзецца свята-конкурс паміж вёскамі Ракаўцы і Крэва “Добры дзень, суседзі!”.

Аб гэтым Край.бай распавяла загадчык сектара культуры і вольнага часу Крэўскага дома культуры Жанна Бартош.

– Такое мерапрыемства мы ладзім упершыню, тым больш, першыя ў раёне, – адзначыла яна.

Па словах Жанны Бартош, старасты Ракаўцаў і Крэва павінны з мясцовых жыхароў набраць сабе каманду і 13 жніўня паспаборнічаць паміж сабой на свяце.

Кожная каманда на гэтым мерапрыемстве прадставіць свой падворак – сцэнічную пляцоўку, на якой яны будуць выступаць і дзе будуць выстаўлены іх традыцыйныя вясковыя стравы, выпечка, а таксама вырабы мясцовых майстроў.

Абедзвюм камандам прыйдзецца выявіць лепшага ў “Візітцы”, дзе яны прадставяць гасцям і журы сваю вёску, а таксама ў конкурсе “Таленты вёскі” і гумарыстычным конкурсе.

– Цікавым павінен быць конкурс “Беларускія прысмакі”, на якім каманды  прыгатуюць дзве беларускія традыцыйныя стравы. Таксама ўдзельнікам гэтага свята прапануюць звязаць сноп, пачысціць бульбу ў чыгунок, а затым паставіць яго ухватам у печ, сабраць мясарубку, перабраць бульбу – семянную асобна ад буйнай, забіць цвік у калодку і іншае, – дадала Жанна Бартош.

Падчас усяго свята плануецца канцэртная праграма і праца дзіцячых атракцыёнаў.

Свята-конкурс “Добры дзень, суседзі!” адбудецца у вёсцы Ракаўцы на пляцоўцы каля сельскай бібліятэкі-клуба. Пачатак – у 15.00.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Читайте также

«Хочется стабильности и спокойствия». История молодой семьи из Молодечненского района, которая дважды покидала Украину под обстрелами
Молодая семья Дарьи и Алексея Гордей живет в деревне Носилово, расположенной сразу на выезде из Молодечно в направлении Сморгони.
«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.