У Смаргоні выбралі лепшага чытача сярод вучняў
18 верасня ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося ў чарговы раз падвядзене вынікаў конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”.
У бібліятэку былі запрошаны самыя актыўныя удзельнікі конкурсу, а таксама вучні школ горада, ў чытальнай зале сабралася звыш 40 чалавек, паведамляе сайт Смаргонскага райвыканкама.
З імі праведзены літаратурныя віктарыны і гульні, за ўдзел у якіх дзеці атрымалі невялікія прызы. Напрыканцы мерапрыемства былі аб’яўлены пераможцы конкурсу летняга чытання, імі сталі:
1-е месца – Шыш Дзмітрый, гімназія 5”Б” клас, які быў вылучаны ад нашай бібліятэкі на раённы конкурс “Суперчытач 2013” і заняў на ім таксама прызавое месца сярод дзіцячых бібліятэк.
2-е месца – Яблонскі Дзяніс, 1 школа 3 “Б” клас.
3-е месца – Шчасліўцава Анастасія, 1 школа 3 “Б” клас. Дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў” адзначаны наступныя вучні: Мацкойць Вераніка, 1 школа 4 “А”клас; Гурава Аляксандра, 1 школа 5 “Б”клас; Антоноў Улад, 1 школа 4 “В”клас; Будзько Віялета, Гімназія 3 “В”; Варановіч Віялета, 7 школа 5 “Б”; Скальская Надзея, 7 школа 4 “А”; Скальскій Мікіта, 7 школа 4 “А”.
Паводле сайта Смаргонскага райвыканкама