Творчыя калектывы са Смаргоншчыны прымуць удзел у свяце беларускага пісьменства ў Быхаве
Дэлегацыя Смаргонскага раёна выступіць на асобнай пляцоўцы 1 верасня.
Пра гэта Край.бай расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Тамара Сяменчанка.
Так, на свяце выступяць народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” Жодзішкаўскага цэнтральнага Дома культуры і народны тэатр гульні “Завадатар” Смаргонскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Акрамя таго, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадставяць майстры Залесскага раённага Дома рамёстваў.
Вольга НЯЎЗОРАВА