Работнікаў культуры ў Смаргоні ўзнагародзілі падзякамі і ганаровымі граматамі (фота)
12 кастрычніка ў актавай зале Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.-К. Агінскага адбылося святочнае мерапрыемства “Майстры добрага настрою”, прысвечанае Дню работнікаў культуры.
Старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч павіншаваў работнікаў культуры з іх прафісійным святам:
– Вы – людзі таленавітыя, адухоўленыя, залучаныя ў сваю справу. Выхоўваеце нашых дзяцей, падымаеце іх культурны ўзровень. Хачу падзякаваць вам за вашу працу, яе цяжка ацаніць.
Старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч
Ад імя Смаргонскага райвыканкама Іван Рамановіч уручыў падзякі і ганаровыя граматы тым, хто ўнес найбольшы ўклад у станаўленне і развіццё культуры ў Смаргонскім раёне.
Так, падзячны ліст атрымалі кіраўнік народнага ансамбля “Хутарок” Яўгенія Ломаць і настаўнік Смаргонская дзіцячай школы мастацтваў Алена Кучынская.
Ганаровай граматай былі ўзнагароджаны загадчык аддзела традыцыйнай культуры “Раённы дом Дом рамёстваў” Таццяна Горбач і галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Смаргонскай раённай бібліятэкі Інна Самарэвіч.
Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва аддзначыла, што гэтае свята аб’ядноўвае ўсе напрамкі дзейнаці культуры. Ад імя галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама яна ўручыла ганаровыя граматы бібліятэкару Ракавецкай сельскай бібліятэкі-клуба Марыі Шэляг і мастацкаму кіраўніку аддзела культуры і вольнага часу Залескага дома культуры Аксане Ліс.
Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва
Таксама ганаровымі граматамі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама былі ўзнагароджаны:
- настаўнік Сольскай дзіцячай школы мастацтваў Данута Міхайлоўская;
- бібліятэкар Смаргонскай гарадской бібліятэкі №1 Алена Налівайка;
- настаўнік Жадзішкоўскай школы мастацтваў Алена Махнач;
- галоўны захавальнік вондаў Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік;
- настаўнік Смаргонска дзіцячай школы мастацтваў імя М.-К. Агінскага Аксана Дагоцкая; - бібліятэкар Смаргонскай гарадской бібліятэкі №1 Алена Васілеўская і іншыя.
Па традыцыі ў прысутнасці сваіх старэйшых калег у гэты дзень маладыя спецыялісты сферы культуры далі клятву, што будуць адказна працаваць на карысць Смаргоншчыны.
Маладыя спецыялісты
Даведка: Свята, прысвечанае Дню работнікаў культуры, было заснавана па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года. Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята датычацца больш за 65 тысяч беларусаў - акцёры і паэты, пісьменнікі і мастакі, музыканты, работнікі музеяў і выставачных залаў, кіраўнікі творчых калектываў.
www.calend.ru
Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара