Паэтка са Смаргоншчыны стала лаўрэатам “Песні года – 2016” – яе песню выканаў Валерый Лявонцьеў
Сёлета фестывалю “Песня года” споўнілася 45 гадоў. Для паэткі Вольгі Роўнай, ураджэнкі Смаргоншчыны, гэты фестываль стаў чацвёртым зорным момантам творчай біяграфіі.
Яе песня "Это любовь", пакладзеная на музыку кампазітарам Андрэем Касінскім і выкананая Валерыем Лявонцьевым, стала лаўрэатам фестывалю, паведамляе 16 снежня сайт газеты "Светлы шлях".
Вольга родам з Залесся Смаргонскага раёна. У 2015 годзе яна выдала ў маскоўскім выдавецтве "Аквамарин" першую кніжку сваіх вершаў і лірычных песень "Глоток свежего воздуха". Некаторыя з твораў паэткі гучалі ў фільмах.
Песня "Это любовь" напісана дзесяць гадоў таму. Яна доўга чакала свайго выканаўцу, якім і стаў Валерый Лявонцьеў.