Опубликовано: 28 сентября 2015, 14:06
53

Міністр культуры Барыс Святлоў перадаў сядзібе-музею ў Залессі электронную копію архіва Агінскага на 10 дысках (ФОТА)

У Залессі на Смаргоншчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 250-годдзю кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Галоўныя з іх былі арганізаваны ў дзень нараджэння кампазітара і грамадскага дзеяча – 25 верасня.

Міхала Клеафаса Агінскага шануюць у Польшчы і Літве, у Францыі і Расіі, у Беларусі і Італіі. І нездарма ж 2015 год аб’яўлены ЮНЕСКА Годам Агінскага. Юбілей слыннага чалавека святкуюць у многіх краінах. Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі на Смаргоншчыне. У святкаванні бралі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў i намеснік старшынi аблвыканкама Віктар Лісковіч, паведамляе сайт газеты "Гродзенская праўда".

Менавіта тут, у Залессi, вялікі кампазітар і музыка правёў найбольш насычаныя 20 гадоў свайго жыцця, тут ён, адышоўшы ад актыўнай палітычнай дзейнасці, заняўся творчасцю і здолеў ператварыць падораны яму дзядзькам дом у палацава-паркавы ансамбль, які сучаснікі па праву назвалі “Паўночнымі Афінамі” – за прыгажосць і непаўторную творчую атмасферу: тут ладзіліся балі і канцэрты, гучала музыка, а знакамітыя сучаснікі лічылі за гонар завітаць у госці да спадара Міхала.

Святкаванне 250-х угодкаў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі пачался 23 верасня з навуковай канференцыі “Спадчына М.-К. Агінскага ў культуры трох народаў”. Рабочы дзень Міхала Клеафаса ў Залессі пачынаўся звычайна з дыспута з гасцямі. А канферэнцыя – нібы адраджэнне той традыцыі. У дыспуце, які прайшоў у адноўленай кампазітарскай зале, бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Літвы.

На канферэнцыі презентавалі перакладзеныя на рускую мову “Мемуары” Агінскага: выданне ўпершыню пабачыла свет напярэдадні юбілейнай даты. Пераклад рабіўся з першага, яшчэ прыжыццёвага выдання Агінскага, якое выйшла ў Парыжы ў 1826 годзе, аўтар напісаў яго па-французску.

Да канферэнцыі перавыдалі і кнігі ўспамінаў нашчадкаў Агінскага Іва і Анджэя Залусскіх, якія жывуць зараз у Велікабрытаніі.

У першы дзень работы канферэнцыі артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра паказалі гасцям спектакль “Паланэзы на вяртанне”.

Канферэнцыя прадоўжылася і 24 верасня.

А галоўныя мерапрыемствы прайшлі ў дзень нараджэння кампазітара і грамадскага дзеяча – 25 верасня.

Апоўдні на тэрыторыі музея-сядзібы працавалі тры творчыя тэатралізаваныя пляцоўкі. Адна з іх сабрала мастацкі адораных школьнікаў і студэнтаў, якія проста на вачах у гледачоў адлюстроўвалі ў мастацкіх творах сучасныя пейзажы Залесскай сядзібы.

Изображение 1

Изображение 4

Прыхільнікаў-тэатралаў сабрала на свае прадстаўленні пляцоўка залесскага тэатра-батлейкі. Прадстаўленыя самадзейнымі артыстамі-батлеечнікамі сюжэты нагадалі гледачам пра эпоху Агінскага.

Яшчэ адна творчая пляцоўка заявіла пра сябе іржаннем коней, клацаннем зброі і гучнымі воклічамі – тут дэманстрваў сваё майстэрства сталічны конна-спартыўны клуб “Залатая шпора”.

Усе госці чакалі пяці гадзін вечара – урачыстага адкрыцця музейнай экспазіцыі. Гэтай падзеі чакалі цэлы год – пасля адкрыцця самой сядзібы год ішло фарміраванне музейных фондаў. Рэчаў, якія б належалі Міхалу Клеафасу Агінскаму, не захавалася, таму работнікі музея-сядзібы імкнуліся набыць на аўкцыёнах ці заказаць у майстроў экспанаты, якія б стварылі дух эпохі Агінскага, Залесся таго часу, калі яго называлі “Паўночнымі Афінамі”.

Изображение 3

Изображение 2

“Разынка” музейнай экспазіцыі – чатыры тамы мемуараў Агінскага, выдадзеныя ў 1826 годзе ў Парыжы. У экспазіцыі прадстаўлены таксама тагачасныя музычныя інструменты, карціны. Цікавасць у наведвальнікаў выклікала калекцыя візітных картак сучаснікаў Агінскага. Сярод экспанатаў – мэбля, посуд, упрыгожанні, копіі дакументаў і артэфактаў з жыцця роду Агінскіх, па-мастацку зробленыя муляжы грамат і пячатак.

Прыемным аказаўся візіт нашчадкаў у пятым калене дачкі Міхала Клеафаса Амеліі з Познані. Міністр культуры Барыс Святлоў перадаў сядзібе-музею ў Залессі электронную копію архіва Міхала Клеафаса на 10 дысках – арыгінал захоўваецца ў Расіі.

Падчас святкавання юбілею М.-К. Агінскага ў Залессі адбылася яшчэ адна падзея – гашэнне паштовай маркі, прысвечанай 250-годдзю М.-К. Агінскага. Яе спецыяльна да гэтай даты выпусціла РУП “Белпошта”. У гашэнні бралі ўдзел ганаровыя госці – старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, міністр культуры Рэспублiкi Беларусь Барыс Святлоў, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык.

Изображение 5

Урачыстую атмасферу юбілею працягнуў музычны канцэрт “Вяртанне Паўночных Афінаў” з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга.

Паводле сайта газеты "Гродзенская праўда"

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.