Опубликовано: 30 апреля 2015, 12:24
66

Міліцыянеры з Ашмян і Смаргоні прынялі ўдзел у конкурсе мастацкай самадзейнасці ў Астраўцы (ФОТА)

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гродзеншчыны прысвячаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пра гэта паведамляе 30 красавіка сайт газеты “Астравецкая праўда”.

Прадэманстраваць сваю творчую натуру, артыстызм і харызму прыехалі канкурсанты з Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў. Такім чынам, у астравецкіх міліцыянераў, якія ў гэты дзень перакваліфікаваліся ў артыстаў, была моцная канкурэнцыя. Канцэрт выклікаў цікавасць не толькі ў калег з праваахоўных органаў, але і ў многіх жыхароў Астраўца, якія прыйшлі “пахварэць” за землякоў.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Ацэньваць майстэрства і адпаведнасць рэпертуару канкурсантаў прыехала  журы з Гродна. Агляд-конкурс праходзіў у чатырох намінацыях, у дзвюх з якіх – “Музычнае мастацтва” і “Размоўны жанр” – удзельнічалі і астравецкія артысты. Дарэчы, праявіць свой талент у канцэрце маглі не толькі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, але і вучні прававых класаў: іх творчыя здольнасці ацэньваліся асобна.

Астравецкі раён прадстаўлялі вядучы спецыяліст па рэгістру насельніцтва аддзялення па грамадзянству і міграцыі Астравецкага РАУС Таццяна Васюкевіч, якая выканала “Балладу о матери”. Вучаніца 9-га прававога класа Гудагайскай сярэдняй школы Ілона Масейка праспявала досыць складаную песню “Ты же выжил, солдат…”. Аднакласнік Ілоны Мікіта Вішнеўскі прачытаў верш Канстанціна Сіманава “Горят города по пути этих полчищ…”.

Изображение 4

Ад Ашмянскага раёна выступаў прадстаўнік Ашмянскага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Кузьменка. Ён прачытаў верш “Варварство” Джаліля Мусы.

Апошнімі выступалі канкурсанты Смаргоншчыны. Супрацоўнік РАУС Андрэй Говіч праспяваў “Пісьмо бацькі”, а вучні прававога класа дружна заклікалі да міру і спагады на ўсёй зямлі.

Пасля нумароў удзельнікаў агляду-конкурсу гледачоў чакала выступленне аркестра Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Пад іх фінальную сімвалічную песню “Этот день Победы” апладзіравала, стоячы, уся зала.

Изображение 5

Свой вердыкт журы вынесла праз некалькі дзён, калі агляд мастацкай самадзейнасці міліцыянераў прайшоў ва ўсіх гарадах, былі выкананы ўсе нумары і падлічаны балы.

Такім чынам, у намінацыі “Музычнае мастацтва” трэцяе месца заняла Таццяна Васюкевіч з Астраўца. У гэтай жа намінацыі, толькі сярод удзельнікаў прававых класаў, трэцяе месца было прысуджана і вучаніцы Гудагайскай СШ Ілоне Масейка.

У намінацыі “Размоўны жанр” пераможцам стаў ашмянец Андрэй Кузьменка. А сярод школьнікаў першае месца заняў Мікіта Вішнеўскі з Гудагайскай СШ.

Таццяна Васюкевіч:

– У мінулым годзе я прымала ўдзел у падобным конкурсе, які праходзіў у Ашмянах. Таму, калі сёлета  запрасілі паўдзельнічаць, ведала, на што згаджаюся. Сяброўкі параілі песню “Баллада о матери”: паслухала, паглядзела ў інтэрнэце, як яе выконваюць, і вырашыла паспрабаваць. Гэта вельмі прыгожая, трагічная і чуллівая песня. Рэпеціравала дома: міміку, жэсты, манеру выканання. Перад выхадам на сцэну вельмі хвалявалася. Самым галоўным для мяне было годна прадставіць перад гледачамі і журы наш аддзел унутраных спраў. Гэта такая адказнасць! Але ўсё прайшло добра. Хачу падзякаваць усім, хто дапамагаў  рыхтавацца да конкурсу, а таксама родным, сябрам і калегам за падтрымку. Спадзяюся, што не падвяла.

Ілона Масейка:

– Паўдзельнічаць у гэтым конкурсе мне параіла дырэктар школы Ганна Капцюг. Я згадзілася – спяваць люблю, выступаць на сцэне даводзілася і раней. Але, шчыра кажучы, больш за ўсё натхніла тэма конкурсу. Лічу, што пра Вялікую Айчынную вайну трэба памятаць заўсёды і ўсім, і падобныя конкурсы і канцэрты трэба праводзіць часцей. Выбраная песня прыйшлася па душы. Магчыма, пагэтаму і спявала лёгка. Хоць, канешне, выступаць было страшнавата, асабліва адчувалася хваляванне ў апошнія хвіліны перад выхадам на сцэну. Але я змагла ўзяць сябе ў рукі. Канешне, вельмі рада, што заняла трэцяе месца, але яшчэ больш – што паўдзельнічала ў такім значным конкурсе, прысвечаным Вялікай Перамозе.

Мікіта Вішнеўскі:

– Аб тым, што я заняў першае месца, даведаўся нядаўна. Узрадаваўся, канешне, – але і здзівіўся: нават не  думаў пра перамогу. А пачалося ўсё з таго, што да мяне падышла наш класны кіраўнік Святлана Пілецкая, паказала верш, спытала, ці падабаецца ён мне, і расказала пра конкурс. І я вырашыў рызыкнуць – верш вельмі ўразіў, захацелася расказаць яго ўсім. Ці доўга вучыў? Хвілін 20. А пасля рэпеціраваў, чытаў яго нашым настаўнікам, дырэктару. Перад выступленнем моцна хваляваўся, баяўся словы забыцца ці пераблытаць. А выйшаў на сцэну – і напружанне як рукой зняло. Вельмі хацелася данесці да гледачоў усю глыбіню, сэнс і моц верша.

Паводле сайта газеты “Астравецкая праўда”

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.