Опубликовано: 29 августа 2013, 15:18
42

Майстры Смаргоншчыны сталі дыпламантамі рэгіянальнага фестывалю абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”

Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў упершыню адбыўся ў Лідзе ў сярэдзіне жніўня. Майстры Смаргонскага раёна сталі ўладальнікамі трох дыпломаў фестывалю.

Як паведаміла Край.бай дырэктар Смаргонскага раённага Дома рамёстваў Міраслава Расоцкая, удзел у фестывалі прымалі майстры ўсіх раённых Дамоў рамёстваў Гродзеншчыны. Праграма мерапрыемства была размеркавана на два дні.

У першы дзень фестывалю ў Лідскім Доме культуры адбылася рэгістрацыя ўдзельнікаў, былі прадстаўлены традыцыйныя стравы Гродзеншчыны, выстава выцінанкі, прэзентацыі нематэрыяльнай культуры рэгіёна.

У другі дзень ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна адбыўся кірмаш, дзе майстры прадстаўлялі традыцыйныя рамёствы Гродзеншчыны. Наведвальнікамі кірмашу сталі не толькі мясцовыя жыхары, але і турысты з Польшчы.

“На рэгіянальным фестывалі абрадаў і рамёстваў нашы майстры прадстаўлялі ткацтва паясоў, ганчарства, саломапляценне, вязанне кручком, аплікацыю саломкай, лазапляценне, – дадала Міраслава Расоцкая. – І былі ўзнагароджаны трыма дыпломамі”.

Па яе словах, Смаргонскі раённы Дом рамёстваў атрымаў дыплом ІІ ступені фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” у намінацыі “Лепшая калекцыя выставачных работ традыцыйных рамёстваў”. Зоф’я Войтка, якая на фестываль прывезла вышываныя крыжом рушнікі, атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Вышыўка”. А сама суразмоўца Краю стала ўладальніцай дыплома фестывалю ў намінацыі “Ткацтва”.

Як зазначыла Міраслава Расоцкая, мяркуецца, што рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны” будзе традыцыйным, а ў наступны раз пройдзе ў Смаргоні.

Вольга НЯЎЗОРАВА

  

Читайте также

«Дешевле купить, чем вырубить». О штрафах за самовольную вырубку елей рассказали в Молодечненском лесхозе
Инженер по охране и защите леса ГЛХУ «Молодечненский лесхоз» Геннадий Колошич рассказал, как охраняют лес и за что могут штрафовать.
Баня загорелась в Вилейском районе от оставленных в ведре углей
В агрогородке Илья Вилейского района вечером 8 декабря вспыхнула деревянная баня. Обошлось без пострадавших. Повреждены стены и потолок в предбаннике.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.