Фотавыстава Андрэя Мацура “Нябачныя помнікі Вялікай вайны” адкрыецца 11 верасня ў Смаргоні (АФІША)
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае наведаць фотавыставу Андрэя Мацура з 11 верасня па 11 кастрычніка.
Як паведамляе сайт Смаргонскага райвыканкама, дадзеная фотавыстава – візуальны ўспамін аб трагічных падзеях Першай сусветнай вайны. Чорнае і белае, жыццё і смерць, святло і цень, вайна і сусвет…
Як паказаць крывавую драму стогадовай даўнасці? Сродкамі мастацкай фатаграфіі аўтар паспрабаваў перадаць свае перажыванні пры наведванні месцаў жорсткіх бітваў. У сценах умацаванняў і праёмах амбразур ён убачыў сілуэты і абрысы асоб воінаў, прызваных на бессэнсоўную бойню.
Больш за год фатограф актыўна працаваў над тэмай.
Паводле сайта Смаргонскага райвыканкама