Опубликовано: 16 апреля 2016, 10:00
53

Фільм пра Кастуся Каліноўскага прэзентавалі ў Смаргоні на кватэрніку (ФОТА)

14 красавіка ў Смаргоні адбылася сустрэча з беларускім рэжысёрам Валерыем Мазынскім, які прэзентаваў свой фільм “Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні”.

Партал Край.бай анансаваў гэтую падзею.

– Сёння пра Кастуся Каліноўскага вельмі шмат напісана кніг, знята фільмаў у Беларусі, Польшчы, Літве. Менавіта гэта і падштурхнула мяне зрабіць гэтую дакументальную стужку, – адзначыў Валерый Мазынскі.

Пасля прагляду стужкі рэжысёр адзначыў, што яму хацелася зрабіць Кастуся Каліноўскага жывым і блізкім для кожнага.

– Праз 150 гадоў мала хто з нас глядзіць на асобу гэтага чалавека як на жывы персанаж гісторыі. Для многіх Кастусь Каліноўскі, на жаль, стаў бронзавым манументам, гранітам. Мне вельмі цікава, як сёння ўспрымаюць яго сучасныя школьнікі, ці бачаць у ім героя, – патлумачыў Валерый Мазынскі.

На думку рэжысёра, моладзь XXI стагоддзя не тыя фільмы глядзіць і не тым цікавіцца.

– Мне шкада тую моладзь, якая прыходзіць да мяне вучыцца ў тэатр. Наогул, дзяцей пасля самадзейнасці вельмі цяжка вучыць сапраўднаму акцёрскаму рамяству. У іх страчана індывідуальнасць, таму я аддаю перавагу тым, хто нідзе і нічым не займаўся, – распавёў Валерый Мазынскі.

Нагадаем, Кастуся Каліноўскага сыграў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка. Падзеі дакументальнай стужкі здымаліся ў кляштарах дамініканаў у Вільні і базыльянаў у Барунах (Ашмянскі раён).

Кадры з фільма

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 4

Изображение 3

У канцы сустрэчы рэжысёр падпісаў ахваотным дыскі з фільмам і паштоўкі.

Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.