Опубликовано: 12 апреля 2016, 17:30
71

Фільм беларускага рэжысёра Валерыя Мазынскага пра апошнія дні жыцця Кастуся Каліноўскага пакажуць у Смаргоні

14 красавіка беларускі рэжысёр Валерый Мазынскі прадставіць у Смаргоні дакументальны фільм апошніх дзён жыцця Кастуся Каліноўскага “Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні”.

Аўтар і рэжысёр Валерый Мазынскі расказаў Край.бай, што з 12 па 14 сакавіка фільм прымалі ў Мінску, Вільні і Варшаве, а афіцыйная прэм’ера дакументальнай стужкі на тэлебачанні адбылася 20 сакавіка. Перад тым, як трапіць у Смаргонь, фільм паспеў пабываць у Вілейцы і Івянцы Валожынскага раёна.

Валерый Мазынскі распавёў пра асноўныя дэталі здымачнага працэсу:

– Фільм, які мы вязем у Смаргонь, – гэта фільм пра асобу Кастуся Каліноўскага. Незвычайнасць гэтай стужкі ў тым, што ў ёй мы не пакажам ні дзяцінства, ні юнацтва, ні паўстання 1863 года. Нас больш цікавілі падзеі апошніх дзён перад смяротным пакараннем гэтага чалавека.

Кастуся Каліноўскага, галоўную ролю ў фільме, сыграў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка. Падзеі дакументальнай стужкі здымаліся ў кляштарах дамініканаў у Вільні і базыльянаў у Барунах (Ашмянскі раён).

– Сёння цяжка знайсці інтэр’ер, які б адпавядаў 19 стагоддзю. Кляштары ў Вільні і Барунах амаль у аднолькавым стане, таму і здымалі фільм па кавалачках, дзе толькі магчыма хоць штосьці ўзяць для матэрыялу, – растлумачыў ён.

Вялікую ролю ў падрыхтоўцы фільма адыгралі гісторык-публіцыст Зміцер Кузменка, які напісаў сцэнарый, і гісторык Язэп Янушкевіч, з дапамогай якога здымачная група атрымала шмат дакументальных матэрыялаў.

У фільме змешчаны эпізод з прадстаўленнем фотаздымка здрадніка Кастуся Каліноўскага – Вітольда Парафіяновіча.

– Калі дакументы, лісты і запіскі на гэтую тэму сёння можна свабодна знайсці ў Віленскіх архівах, то гэты фотаздымак будзе прадстаўлены ў фільме як навінка і вынік працы даследчыкаў, якая і па сённяшні час ідзе ў вывучэнні асобы Кастуся Каліноўскага, – адзначыў Валерый Мазынскі.

Па словах рэжысёра дакументальнай стужкі, камандзе артыстаў, даследчыкаў, гісторыкаў і здымачнай групе спатрэбілася амаль паўтара года, каб увасобіць ідэю фільма ў рэальнасць.

Прэзентацыя фільма “Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні” адбудзецца 14 красавіка ў 18.00 па вул. Чырвонаармейскай, 24 (сядзіба Алеся Дзергачова). Уваход вольны.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Читайте также

«Добро в лапы». В Молодечно к акции помощи бездомным животным подключилась молодежь
В Молодечненском отделе Департамента охраны МВД в Международный день добровольцев провели акцию «Добро в лапы».
Электропроводку замкнуло – частная баня горела в Молодечненском районе
В деревне Бертошки Молодечненского района 5 декабря загорелась частная баня. Огонь успел повредить имущество и закоптить стены. Люди не пострадали.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.