Фэст "Залессе запрашае сяброў" прайшоў у Смаргонскім раёне (фота)
6 жніўня ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна адбыўся традыцыйны фэст "Залессе запрашае сяброў".
Край.бай анансаваў гэтую падзею.
Ідучы да палаца М.-К. Агінскага праз алею векавых ліп, адразу наткнуліся на працоўнае месца мастака, які маляваў палац кампазітара
Святочныя пляцоўкі разгарнуліся каля палаца М.-К. Агінскага. На адных спявалі, на другіх – забаўлялі, дзесьці частавалі і прапаноўвалі набыць вырабы народных майстроў.
Пляцоўкі залескага фэсту
Аздначым, што ў межах гэтага свята ладзіўся пленэр мастакоў з Мінска і Маладзечна.
Работы з пленэра
Віталі землякоў і гасцей свята выпускнікі-юбіляры Залескай сярэдняй школы, якія скончылі яе 50 год таму
Жыхары Залесся і госці фэсту
З вёскай Залессе шмат звязана цікавых гістарычных падзей з часоў Першай сусветнай вайны. З гэтай нагоды гасцям была прадстаўлена невялічкая выстава на гэтую тэматыку.
Госць свята разглядае вінтоўку
Ахвотных каталі на "бранявой" машыне часоў Першай сусветнай вайны
Іншым падабалася ездзіць ва ўпрыгожанай брычцы
Хто сябе адчуваў дастаткова змучаным, дык гэта мясцовы “мядзведзь”
Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара