Опубликовано: 30 октября 2015, 13:07
32

Былы вайсковец з вёскі Васюкі на Смаргоншчыне: З дрэва магу зрабіць літаральна ўсё

Драўляны вернісаж заўважыць кожны, хто праязджае каля вёскі Васюкі, што на Смаргоншчыне. Сюды пяць гадоў таму пасяліўся былы вайсковец Леанід Крывальцэвіч, які зараз узбоч шашы прапануе праезджым свае адмысловыя драўляныя вырабы. Чаго тут толькі няма – акоссі, лучкі для кос, ручкі для сякер, рыдлёвак, лаўкі, матычкі…

Інтэрв'ю з майстрам размешчана на сайце газеты "Гродзенская праўда" 29 кастрычніка.

– З дрэва магу зрабіць літаральна ўсё – шпакоўні, садовую мэблю, лаўкі, чаранкі да дамашніх прылад, акоссі, – толькі адзін пералік патрэбных рэчаў займае добрых дзве хвіліны. – Нарадзіўся я бліз Салігорска, у вёсцы Скаўшыны. Вёска так называецца, бо на ўскрайку яе здавён стаяла кузня, у якой падарожным кавалі калёсы да брычак і конных экіпажаў, па-нашаму, шыны.

А бацька Леаніда быў адмысловым сталяром, з дрэва мог усё зрабіць. Сам Леанід стаў ваенным, служыў на Смаргоншчыне, і толькі калі звольніўся з арміі, стаў сталярыць сам.

– Пяць гадоў таму купілі дом у Васюках, – узгадвае, з чаго ўсё пачыналася, Леанід. – Хаціна невялікая, а вось гаспадарчая пабудова парадавала: вялікая, на ўсё месца хапае. Частку будыніны я прыстасаваў пад майстэрню – устанавіў варштат, стаў купляць іншыя станкі і прылады. Зарэгістраваўся рамеснікам па вырабу і рамонту сельскагаспадарчага інструменту і яго частак, прадметаў з дрэва для бытавых патрэб і зараз дапамагаю вясковаму люду. Рэдка хто сёння ў вёсцы можа накляпаць касу, вось і звяртаюцца да мяне, каб дапамог. З усяго наваколля прыязджаюць. Бывае, і сам куплю ў магазіне касу, зраблю акоссе, асаджу, накляпаю і прадам. І людзям добра, і мне занятак. Я ляноты не люблю, увесь час у майстэрні праводжу. Летам косы ды матычкі больш у хаду, зімой снегавыя рыдлёўкі майструю, а вясной – шпакоўні.

– А што, зараз косы каму-небудзь патрэбны? Больш жа газонакасілкі ды трымеры ў модзе.

– За сезон 25 кос прадаю, а каля паўсотні кляпаю. Гэта ў горадзе газонакасілкі, а вяскоўцу без касы аніяк.

Пакуль вялася гутарка з майстрам, ля яго “вітрыны” спыняецца легкавічок, і два маладыя дзецюкі дастаюць сякеры: патрэбна іх адрамантаваць, новыя ручкі зрабіць. Рамеснік бярэцца ўсё выканаць і тлумачыць, што справа гэта не такая ўжо і складаная – сякерам можна вярнуць жыццё, калі іх натачыць, пакрыць спецыяльным саставам, а потым асадзіць на ручкі, зробленыя з новага дрэва.

Паводле сайта газеты "Гродзенская праўда"

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.