Опубликовано: 07 июля 2016, 18:50
40

70-годдзе беларускага паэта Уладзіміра Някляева адзначаць у Смаргонскім раёне прэзентацыямі яго кніг

9 ліпеня спаўняецца 70 год беларускаму паэту, ураджэнцу Смаргоншчыны Уладзіміру Някляеву.

Як распавяла Край.бай бібліятэкар Сінькоўскай сельскай бібліятэкі Ірына Астрынская, 70-годдзе пісьменніка ў сценах іх установы адзначаць літаратурнай гадзінай і прэзентацыяй кніжнай выставы, на якой будуць прадстаўленыя зборнікі вершаў і паэм, а таксама перыядычныя выданні, у якіх у розныя часы сваёй творчасці друкаваўся Уладзімір Някляеў.

У фондах Сінькоўскай бібліятэкі знаходзяцца некалькі зборнікаў, сярод якіх самая першая кніга Уладзіміра Някляева “Адкрыццё” (1976), а таксама “Знак Аховы” (1983) і “Прошча” (1996).

Прэзентацыя кніжнай выставы запланавана на 12 ліпеня. Адпаведнае мерапрыемства адбудзецца і на малой радзіме паэта ў Крэве.

Даведка: Уладзімір Някляеў – паэт, грамадскі дзеяч і палітык. Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Смаргоні. Скончыў Мінскі тэхнікум сувязі (1966), філфак Мінскага педінстытута (1973). З 1998 па 2001 год – старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 эміграваў з Беларусі. Вярнуўся ў Мінск у 2003 годзе. Быў кіраўніком Беларускага ПЭН-цэнтра (2005-2009). Лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць.
wikipedia.org

Сергей ЮРЭВІЧ

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.