Опубликовано: 11 июля 2013, 13:28
58

Першую выставу ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі плануюць арганізаваць у жніўні

Плануецца, што на выставе прадставяць рэчы сялянскага побыту з фондаў музея.

Як паведаміў Край.бай галоўны захавальнік фондаў музея Павел Картавік, музей адчыніўся пасля рэканструкцыі экспазіцыі, як і планавалася, 3 ліпеня: калі Смаргонь святкавала Дзень Незалежнасці і 510-годдзе заснавання горада. Фотарэпартаж са свята можна паглядзець ТУТ.

“Музей працуе для наведвальнікаў па звычайнаму раскладу, – расказаў Павел Картавік. – Штодзень, акрамя панядзелка, музей адчынены з 9.00 да 18.00 без абеда. Панядзелак – выхадны”.

Пра новую экспазіцыю музея наш партал пісаў раней.

“Пакуль што для наведвальнікаў працуе толькі экспазіцыя, – дадаў суразмоўца. – Першую выставу плануем прадставіць у жніўні. Хутчэй за ўсе, яна будзе этнаграфічнага характару, з прадметаў сялянскага побыту”.

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

ДТП в Воложинском районе: водитель и два пассажира госпитализированы
19 апреля в Воложинском районе на 23 км автодороги Р-56 «Молодечно-Воложин» столкнулись Opel Omega и BMW.
Освящение куличей и крестный ход в Молодечно
Православные и католики празднуют Светлое Христово Воскресение 20 апреля. Накануне посетили православные храмы Молодечно.