Опубликовано: 28 августа 2013, 12:02
68

Фэст “Залессе збірае сяброў” пройдзе ў Залессі на Смаргоншчыне

Фэст “Залессе збірае сяброў”, які традыцыйна праводзіцца ў Залессі на Смаргоншчыне напачатку жніўня, сёлета запланавана правесці 21 верасня, напярэдадні дня нараджэння славутага ўладара палаца-паркавага ансамбля ў Залессі Міхала Клеафаса Агінскага.

Пакуль рэканструкцыя палаца не закончана, месцам для правядзення свята стане пляцоўка непадалёку ад сядзібы Агінскіх, паведамляе «Гродзенская праўда».

Фэст “Залессе збірае сяброў” пачалі праводзіць некалькі гадоў таму, калі тагачасны старшыня Залескага сельвыканкама, а зараз старшыня пярвічнай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Сяльчанка” Ала Шыцікава, атрымаўшы грант на правядзенне свята ў рамках “Мясцовай павесткі- 21”, сабрала літаральна з усяго свету людзей, якія нарадзіліся ў Залессі і яго ваколіцах або жылі тут.

З таго часу фэсты праходзяць штогод.

Паводле «Гродзенскай праўды»

Читайте также

Рядом с железнодорожным вокзалом в Молодечно можно услышать голос Левитана
18 апреля в 12.00 на железнодорожном вокзале в Молодечно пешеходы удивленно оглядывались, услышав голос Левитана. Рассказываем, что происходит и кто автор идеи.
Безработная вилейчанка сдала в ломбард чужой телевизор, а деньги проиграла
Неработающая 35-летняя женщина проживала с сожителем в съемной квартире в Молодечно. Пока мужчина отсутствовал, его дама сердца решила легким способом заработать денег.
Двух пенальти нам мало. ФК «Молодечно» в выездной игре с «Минском» реализует два 11-метровых, но очков домой не везет
Футбольный клуб «Молодечно» 13 апреля сыграл с «Минском» на стадионе соперника. Зелено-белые подопечные главного тренера Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 2:3, забив оба своих гола с 11-метровой отметки.