Опубликовано: 13 марта 2014, 16:59
68

У Залескім цэнтральным доме культуры Смаргонскага раёна прайшоў конкурс “Бабуля года” (ФОТА)

Удзельніц было шэсць: Кіра Радзіонава, Соф’я Сцяпанцава, Зінаіда Паховіч, Вера Зянько, Жана Шчуроўская, Людміла Гружэўская.

Аб гэтым піша сайт газеты “Светлы шлях”.

Як паведаміла Край.бай дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Тамара Сяменчанка, конкурс прайшоў 2 сакавіка.

Изображение 6

Бабулі прадстаўлялі сябе і сваіх унукаў, якія ўсімі сіламі імкнуліся падтрымаць іх імідж. Удзельніцы прапанавалі таксама пакаштаваць стравы і прысмакі, якія самі прыгатавалі.

Падчас другога этапу конкурсу бабулі не проста ўгадвалі мелодыю песень, але і спявалі іх разам з прысутнымі. Самая галасістая аказалася бабуля Соня, а самая знаходлівая – бабуля Зіна, бо ёй давялося спяваць песню, якую яна ўпершыню пачула.

Изображение 8

“Мінутай славы” стаў для ўдзельніц творчы конкурс. Удзельніца пад нумарам адзін, бабуля Люда, уразіла выкананнем усходняга танца. Яскрава выканалі прыпеўкі Вера і Соня. Жана памянялася ролямі са сваёй унучкай і ператварылася ў маленькую капрызную дзяўчынку. Свой артыстычны талент дэманстравала Зіна. А Кіра правяла сапраўдны майстар-клас, станчыўшы даўнішні танец.

На заключны этап “А вам слабо?” усе бабулі выйшлі на сцэну і з запалам выканалі танцавальны нумар.

Изображение 4

Па прызнанні старшыні журы Таццяны Ражэвай, рашэнне наконт галоўнай пераможцы, якой прысуджаны тытул “Бабуля года”, супала з думкай большасці прысутных у зале.

Изображение 9

Большая колькасць галасоў была аддадзена за Кіру Радзіонаву. У намінацыі “Бабуля – вясёлы нораў” пермагла Вера Зянько, самай эпатажнай прызнана Людміла Гружэўская, самай абаяльнай – Жана Шчуроўская. Тытул “Бабуля нашага часу” дастаўся Зінаідзе Паховіч, тытул “Мара ўнукаў” – Соф’і Сцяпанцавай. “Бабуля – прыклад для ўсіх” – у гэтай намінацыі лепшай стала Кіра Радзіонава.

Изображение 2

Святочны настрой падчас імпрэзы падтрымлівалі мясцовыя самадзейныя артысты. А конкурсы сярод гледачоў унеслі сваю інтрыгу і парадавалі нечаканымі падарункамі.

Асобна ўшанавалі і самую багатую на ўнукаў бабулю Залескага сельсавета Аліну Дудко, якая мае трох сыноў і адзінаццаць унукаў, павіншавалі і адарылі яе актывісты ініцыятыўнай групы “Чырвоны крыж”.

Старшыня грамадскай суполкі “Сяльчанка” Ала Шыцікава, дзякуючы за падораныя станоўчыя эмоцыі і выдатны вясновы настрой, адзначыла, што большасць удзельніц конкурсу – сябры “Сяльчанкі” і актывісткі руху за ўстойлівае развіццё вясковых тэрыторый. Старшыня сельсавета Зянон Грышкевіч падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам свята.

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 7

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 1

Паводле газеты “Светлы шлях”
Фота са старонкі Алы Страшынскай у сацыяльнай сетцы Аднакласнікі

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В деревне Таборы Минского района задержаны 7 иностранцев, которые сортировали овощи, хотя должны были работать в такси
Сотрудники управления по гражданству и миграции УВД Миноблисполкома совместно с коллегами из Минского РУВД в ходе проверки рыночного комплекса «Новый Лебяжий» (деревня Таборы) в одном из закрытых павильонов выявили 7 граждан Туркменистана, выполнявших работу по сортировке овощей в нарушение законодательства о внешней трудовой миграции.