Опубликовано: 29 июля 2014, 14:58
41
Традыцыйны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў!” адбудзецца ў Смаргонскім раёне 16 жніўня
Тэмай свята сёлета стануць дажынкі: як яны некалі праходзілі ў маёнтку князя М.-К. Агінскага.
Як паведамляе сайт zalesse.by, будзе смачна, цікава і весела: гасцей свята парадуюць музыкі не толькі з Беларусі, але і з Польшчы ды Латвіі. Чакаюць таксама народных майстроў.
На свяце выберуць лепшы падворак.
Фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў!” распачнецца 16 жніўня а 12-й гадзіне каля палаца роду Агінскіх.
Арганізатары запрашаюць далучацца музыкаў, народных майстроў і проста зацікаўленых гасцей!
Паводле сайта zalesse.by