Опубликовано: 12 сентября 2013, 23:16
76

Астраўчане сталі пераможцамі ў міжраённых спаборніцтвах паляўнічых па стральбе

У міжраённых спаборніцтвах паляўнічых па стральбе прынялі ўдзел каманды са Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага аддзяленняў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

Аб гэтым 11 верасня піша “Астравецкая праўда”.

Астравеччыну на турніры, які прайшоў на палігоне вучэбнага пагранічнага цэнтра “Дзевятні”, прадстаўляла каманда Гервяцкай паляўнічай дачы ў складзе Віталія Сцефановіча, Ігната Бараноўскага і Віктара Алёхны.

Як расказаў егер Гервяцкай паляўнічай дачы Станіслаў Вяржынскі, які ўзначальваў каманду, спаборніцтва складалася з двух відаў стральбы – па бягучым кабане і па бягучай казулі.

Астравецкія стралкі агульнымі намаганнямі выбілі 86 ачкоў са ста магчымых і сталі пераможцамі. Арганізатары турніру ўручылі камандзе Кубак і Ганаровую грамату, а ашмянцам і смаргонцам падзякавалі за ўдзел у спаборніцтвах.

Паводле “Астравецкай праўды”

Читайте также

«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.