Заяўкі ў экспедыцыю Студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Смаргонь-2018»

4-18 ліпеня адбудзецца экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Смаргонь-2018». Калі вы плануеце стаць удзельнікам, неабходна запоўніць форму па спасылцы. Рэгістрацыя – да 1 ліпеня.

У экспедыцыі будзе дзейнічаць асобная група па даследаванні музычнай і танцавальнай традыцыі. Асноўныя мэты: пошук і апытанне мясцовых музыкаў, высвятленне танцавальных завядзёнак, фіксацыя найгрышаў, збіранне копій этнаграфічных фотаздымкаў.