Расклад набажэнстваў у каталіцкіх парафіях Смаргоні ў Вербную Нядзелю
Традыцыйна ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем католікі прыходзяць у храм з упрыгожанымі вербамі. Як і дзве тысячы год таму, вернікі вітаюць Хрыста, які ўваходзіць ў Іерусалім, паведамляе газета «Светлы шлях».
Набажэнствы ў касцёле Святога Міхала Арханёла будуць адбывацца ў 8.00, 10.00 і 12.00 (Святыя Імшы ў касцёле і моладзевым цэнтры), 14.00, 18.00.
У парафіі Святога Яна Паўла ІІ Святыя Імшы адбудуцца ў 8.00, 10.30, 12.00, 14.00, 16.00 (в. Аславеняты), 18.00.