Кушлянскі фэст
28 жніўня ў апошнія выходныя лета з 12.00 да 16.00 рады запрасіць вас у Музей-сядзібу Францішка Багушэвіча «Кушляны» на чарговы «Кушлянскі фэст», які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра.
Вас чакае ўсё толькі самае цікавае і пазнавальнае:
• экскурсія па музеі Францішка Багушэвіча ад гаспадара сядзібы Алеся Жамойціна
• канцэрт-лекцыя «Ад дуды да раяля» майстра народных інструментаў Алеся Лася
• выступленні фальклорных калектываў («Явар», «Мярэжа», удзельнікаў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства)
• майстар-класы па беларускай лацінцы і вырабу сувенірных паштовак
• мастацкі пленэр для дзетак
• кірмаш ад майстроў Смаргоншчыны
• духмяная гарбата з зёлак ад сядзібы «Дайнаўскі двор»
• займальная гульні, віктарыны, аквагрым і інш.
А таксама – гасціннасць, ўзняты настрой і самыя маляўнічыя краявіды!
Да сустрэчы ў Кушлянах – сапраўдным месцы моцы і творчай энергіі!
Квіткі: 7 руб., сям’я ад 3 чалавек – 10 руб., пры онлайн-замове – зніжкі.
Дзеці да 16 гадоў – бясплатна.
Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).