Жывая размова за кубкам кавы ў Смаргоні

Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" запрашае 31 ліпеня ў 18.00 на жывую размову за кубкам кавы ў кампаніі цікавых гасцей пад назвай "Культурніцкая прастора Смаргоні і Залесся: што ёсць і чаго хочацца?". Уваход вольны. 

Усе ведаюць пра смаргонскія абаранкі, мядзведжую акадэмію ды палац Агінскіх, які за 13 кіламетраў. А што жыхары самі думаюць пра свой горад, дзе адпачываюць, гуляюць з дзецьмі? Ад чаго атрымліваюць натхненне? Якія месцы даступныя людзям з асаблівасцямі?

Запрашаем цікаўных і неабыякавых паразмаўляць пра святочнае і надзённае культурніцкае жыццё ў Смаргоні ў кампаніі цікавых спікераў.

Пісьменніца, рэдактарка Zalesse.by Дар’я Ліс, якая вядзе вельмі актыўны лад жыцця, падзеліцца думкамі, як культурніцкія падзеі ў Залессі і ягоную даступнасць для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Андрэй Эзерын, удзельнік ініцыятыўнай групы па захаванні гістарычнага раёна Мінска "Асмалоўка" раскажа неверагодную гісторыю, як любоў да свайго дома і двара ратуе імідж усяго горада.

Экскурсавод Людміла Скрадаль, аўтарка экскурсій для невідушчых, навучыць, як з любоўю паказаць лепшыя месцы горада нават тым, хто не можа бачыць.

Размова адкрытая для ўсіх жадаючых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.

Даведкі і падрабязнасці: (29) 784-32-21.