«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Залессі
«Фэст экскурсаводаў» – гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка).
Галоўная задума фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны штодзень.
Арганізатарамі «Фэста экскурсаводаў» з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Нацыянальнае агенцтва па турызме, Беларускi фонд культуры.
Экскурсія ў Залессі адбудзецца па тэме «Міхал Клеафас Агінскі: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі, спроба храналогіі». Правядзе яе Сяргей Верамейчык.
Вандроўка па парку ў Залессі з займальным аповедам пра жыццё выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.
Месца сустрэчы: пачатак уязной алеі фрацузскага парку (ля каменя).
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
1. На экскурсіі Фэсту экскурсаводаў рэгістрацыя адбывацца праз сайт https://festguides.by/
2. Кожны чалавек рэгіструецца асобна
3. На адзін дзень Фэсту вы можацце зарэгістравацца не болей чым на 3 экскурсіі (калі на аднаго чалавека прыходзіць рэгістрацыя больш, чым на 4 экскурсіі ў дзень, арганізатары маюць права скасаваць іх)
4. Пры планаванні часу ўлічвайце, што працягласць экскурсіі ў сярэднім складае 1,5 гадзіны
5. Сябры, пасля таго, як вы зарэгістраваліся на тую ці іншую вандроўку, вам на пошту павінна прыйсці ПАЦВЕРДЖАННЕ РЭГІСТРАЦЫІ з дакладным адрасам пачатку экскурсіі. Калі вы не атрымалі паведемлення ў адказ, значыць:
- праверце папку СПАМ
- магчыма, вы ўвялі некарэктны адрас сваёй пошты, і не зможаце знайсці месца пачатку экскурсіі. У гэтым выпадку пішыце на festguides@gmail.com.