Опубликовано: 19 марта, 16:02
585

«Хотим ездить в Сморгонь прямым автобусом!» Жители Свири поднимают вопрос транспортного сообщения

Сакавіцкі зазімак не спалохаў – у свірскім парку сабралася з паўсотні чалавек. Сюды яны запрасілі журналістаў з тэлеканала ОНТ, каб расказаць пра сваю праблему.

Даўней у Свір хадзіў аўтобус са Смаргоні, піша narachanka.by. У апошнія ж гады яго маршрут завяршаецца ў Хведзевічах, што ў Смаргонскім раёне. Гэта нязручна свіранам, якія маюць патрэбу ездзіць у Смаргонь. Ад Свіры да Хведзевіч адлегласць не дужа вялікая (адны кажуць, пяць кіламетраў, іншыя — сем), але паспрабуй дабярыся, калі не маеш аўтамабіля.

Уводзіць журналістаў у курс справы жыхарка Свіры Лілія Ігнацьеўна. Пасля чаго ў размову ўключаюцца іншыя.

— Аўтобус стаіць у Хведзевічах, а потым вяртаецца назад, — кажуць. — За гэты час мог бы заехацца ў Свір, як раней.

— Некалі аж да Камарова хадзіў — як там вучылішча працавала.

— Як дарога была дрэнная, аўтобус хадзіў. А як добрую пабудавалі, перастаў.

— Студэнтаў у Мінску многа вучыцца. Добра было: чыгункай да Смаргоні, а далей аўтобусам. На маршрутку ж білет даражэйшы, ды яшчэ і паспрабуй купі яго. А чыгункай хоць тысяча чалавек можа прыехаць.

— У Смаргонь ездзім зубныя пратэзы ставіць і ў магазіны. Не ў кожнага ж машына ёсць. А на таксі дорага — не наездзішся.

— І ў госці многім у Смаргонь трэба, радню пераведаць.

— Кажуць, што нявыгадна да нас аўтобус пускаць. Вядома, вялікі нявыгадна — няхай бы меншы пусцілі.

Аказваецца, свіране не толькі тэлевізіёншчыкаў паклікалі.

— Мы і ў раён накіравалі ліст, сабралі 173 подпісы, — кажуць.

0-02-05-99ceae2ceea04377495f304669af5cc79bf33131aad4caa858210f2cc9d239b2_9b14e64e74c4ce4d-1024x640

Пацікавіліся ў райвыканкаме, як вырашаецца пытанне.

— Праблема для нас не новая, — зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бразоўскі. — Гэты маршрут абслугоўваў аўтапарк № 17 горада Смаргоні. Паколькі маршрут закранае дзве вобласці, у жніўні 2021-га аўтапарк прыняў рашэнне скараціць яго да населенага пункта Хведзевічы. Пасля паступлення звароту ў 2022 годзе мы дамовіліся, і маршрут на тры месяцы быў працягнуты да Свіры з мэтай вывучэння пасажырапатоку. Пасажырапаток быў невысокі, і ад падаўжэння маршруту адмовіліся. У 2023 годзе таксама быў зварот, зноў жа мы дасягнулі пагаднення і падоўжылі гэты маршрут на тры з паловай месяцы — з 12 мая па 31 жніўня. Але аналіз зноў-такі паказаў, што пасажырапаток невысокі: два-тры-чатыры чалавекі. За гэты час толькі тры дні было ў раёне дзесяці пасажыраў. У выніку аўтапарк горада Смаргоні адмовіўся ад падаўжэння маршруту да Свіры — выключна па прычыне нізкага пасажырапатоку і нізкай акупляльнасці. Зараз зноў мы атрымалі калектыўны зварот. У сувязі з ім аператар «Мінаблпасажыртранс» прапрацоўвае пытанне па выбары перавозчыка. Працэдура гэта заканадаўчая, бо закранае дзве вобласці, таму не магу дакладна сказаць, калі будзе завершана. Але ўжо сёння мы дасягнулі дамоўленасці з аўтапаркам Смаргоні — у самы бліжэйшы час ён падоўжыць маршрут да Свіры. Пасля выбару перавозчыка рух па названым маршруце працягнецца — таксама ў парадку вывучэння попыту. Калі пасажырапаток зноў будзе нізкі — ну, эканоміка ёсць эканоміка…

Фота narachanka.by

Читайте также

Вилейчанин Иван Литвинович победил на этапе Кубка мира в Италии
Уроженец Вилейки, двукратный олимпийский чемпион Иван Литвинович, подтвердил свой высокий класс на втором этапе Кубка мира по прыжкам на батуте, который завершился в итальянском Риччоне.
«Просим пристегнуться, но не все это делают». Таксист в Молодечно рассказал, как пассажиры относятся к собственной безопасности
Сегодня, 10 апреля, отправились в рейд с сотрудниками отдела ГАИ Молодечненского РОВД. Проверяли правила перевозки пассажиров автомобилями-такси.
69-летняя пенсионерка пропала в Браславском районе – её разыскивают «ангелы»
Поисково-спасательный отряд «Ангел» 9 апреля начал розыск 69-летней жительницы хутора Шаркели Браславского района Светланы Гродь. По предварительным данным, женщина 30 марта ушла из дома, и до сих пор о ней ничего не известно.