Опубликовано: 14 июня 2013, 14:16
54

ФОТАРЭПАРТАЖ: У Паставах прайшоў фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”

7-9 чэрвеня ў дваццаты раз у Паставах прайшоў Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.

Сваё майстэрства прадэманстравалі захавальнікі народных музычных традыцый і фальклорнай спадчыны з усіх абласцей і сталіцы Беларусі, Расіі, Украіны, Венесуэлы, Славакіі, Польшчы, Літвы і Латвіі, паведамляе «Пастаўскі край».

Изображение 1

Пра вытокі і сённяшні дзень свята народнай музыкі на яго адкрыцці гаварылі старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, намеснік міністра культуры Васілій Чэрнік і намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў. Яны зачыталі віншавальныя тэлеграмы, адрасаваныя ўдзельнікам, гасцям і гаспадарам фестывалю міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Міхаілам Святловым і старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Косінцам.

Адкрыць творчую частку ўрачыстасці выпала Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча і яго мастацкаму кіраўніку, народнаму артысту краіны, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, нязменнаму старшыні журы фестывалю Міхаілу Казінцу.

На гэты раз прафесійны калектыў паўстаў у абноўленым скла­дзе. У ім саліравалі на цымбалах былыя і цяперашнія выхаванкі Пастаўскай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Лізавета Глазава, Аляксандра Пал­кіна, Аляксандра Барысюк і Марыя Міхайлава.

Затым да прафесіяналаў далучыўся і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е” выкладчыкаў мастацкай школы.

Журы, жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў (а на канцэртных пляцоўках многіх з іх выступалі канкурсанты) сустрэлі выступленні народных ансамбляў “Талака” Полацкага ГДК, “Каданс” і “Кірмаш” (г. Заслаўе), “Ігуменскія крыніцы” (г. Чэрвень), “Быліна” (г. Гомель), “Алі Прымера” Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара з г. Мінска. Яны сталі лаўрэатамі першай ступені.

Усяго званні лаўрэатаў і дыпламантаў атрымалі каля 50 індывідуальных выканаўцаў, інструментальных і народных ансамбляў з Мінска, Бабруйска, Жа­бінкі, Слоніма, Вілейкі, Чэрвеня, Ржэва, Курска, Пушкіна, Кіева, Семятычаў, Швянчоніса, Купішкіс, Рэзэкнэ і іншых гарадоў.

Уладальнікам Гран-пры фестывалю стаў гарманіст, выкладчык вілейскай гімназіі №2 Барыс Харэвіч. Яму таксама прапанаваны кантракт на ўдзел у канцэрце Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча “Музыка без межаў”.

Дыпломам фестывалю “Лаўрэат ІІ ступені” узнагароджаны ансамбль народнай музыкі і песні “Заранка” выкладчыкаў Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік — Валянцін Жагула).

У намінацыі “Дзіцячая творчасць” лаўрэатамі сталі навучэнцы Пастаўскай школы мастацтваў Яўгеній Вайцяхоўскі і Іван Жаўнярук (дуэт баянаў, 2-е месца), Аляксандра Палкіна (цымбалы, 2-е месца).

Дыплома “Удзельнік фестывалю” удастоена вучаніца Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Зінчанка (баян).

Пастаўскі фестываль адметны тым, што ў розных святочных мерапрыемствах разам з прафесійнымі, вядомымі калектывамі прымаюць удзел аматарскія. Сёлета пастаўчане далучыліся да высокага танцавальнага, музычнага і песеннага мастацтва Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы, ансамбля барабаншчыц Глыбоцкага РДК, ансамбля бальнага танца “Фартуна” г. Полацка і іншых калектываў.

У рамках фестывалю прайшлі музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні “Пастаўскі баль”, “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб”, “Мой любы горад”, раённы агляд-конкурс сельскіх панадворкаў, канцэрт класічнай музыкі ў пастаўскім касцёле і іншыя мерапрыемствы.

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Изображение 18

Изображение 19

Изображение 20

Изображение 21

Изображение 22

Изображение 23

Изображение 24

Изображение 25

Изображение 26

Изображение 27

Изображение 28

Изображение 29

Изображение 30

Изображение 31

Изображение 32

Па матэрыялах «Пастаўскага краю»

Читайте также

«Ливень переворачивал полные ведра, и они летали по двору». Старенький дом в Молодечно «плавал» под напором стихии и новых девятиэтажек
В Молодечно 5 июня во время сильного ливня «поплыло» частное подворье дома №124 на Городокской улице. Старенький домик теснят новые девятиэтажки, для строительства которых насыпают земляные площадки, а жилище 83-летней Марии Степановны теперь оказалось в низине и без сточной канавы.
В послужном списке – «Айнтрахт» и «Подляшье». Специалист с немецким опытом возглавил ФК «Молодечно»
Специалист, поигравший в бытность футболистом в советской Украине, Германии и Польше, назначен новым главным тренером футбольного клуба «Молодечно». 56-летний Павел Батюто встал у руля зелено-белой команды. Об этом 3 июня сообщила клубная пресс-служба.
Скорая помощь в Молодечно увезла мужчину, который опалил себе лицо, разжигая костер бензином
В Молодечно на Полоцкой улице 6 июня 47-летний мужчина получил ожоги лица, шеи и рук, когда разжигал костер при помощи бензина. Большого пожара не случилось, участие спасателей не понадобилась.