Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)
Асноўнымі пляцоўкамі ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” стануць гарадскі парк і плошча імя Леніна.
Праграму свята Край.бай прадаставіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пастаўскага райвыканкама Наталля Субко.
ПРАГРАМА
ХХ МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ
“ЗВІНЯЦЬ ЦЫМБАЛЫ І ГАРМОНІК”
9 чэрвеня (пятніца)
11.00-13.00 Літаратурна-музычнае свята “Душой народжанае слова” з удзелам літаратурных аб’яднанняў (канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай).
10.00-12.00 Спартыўныя спаборніцтвы (гарадскі стадыён).
15.00-16.00 Мастацкае свята, адкрыццё выставы жывапісу Л. Курыловіч “Прыцяжэнне. Памяць сэрца” (выставачная зала Дома рамёстваў).
18.00 Канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Пастаўскага раёна з удзелам замежных творчых калектываў удзельнікаў фестывалю “Карагод народных талентаў” (Дом культуры па вул. Станкевіча).
10 чэрвеня (субота)
11.00 Адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай акцёрам-землякам Станіславу Ясюковічу і Зыгмунту Кенстовічу (кінавідэазала, плошча імя Леніна).
11.30 Адкрыццё выставы, прысвечанай знакамітым навукоўцам – ураджэнцам Пастаўшчыны (да Года навукі ў Беларусі). Фотавыстава “Чароўныя імгненні фестывалю” (Краязнаўчы музей, плошча імя Леніна).
12.30 Прэзентацыя кнігі “Беларускія народныя музычныя інструменты” (выставачная зала Дома рамёстваў).
14.00 Прэс-канферэнцыя з кіраўнікамі дэлегацый, членамі журы і аргкамітэта, прадстаўнікамі СМI (зала пасяджэнняў райвыканкама).
15.00-18.00 Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?” (Дом культуры па вул. Станкевіча).
14.00-20.00 “Горад майстроў” з удзелам народных майстроў Віцебскай вобласці (плошча імя Леніна).
16.00-20.00 “Пастаўшчына гасцінная”. Агляд-конкурс сельскіх падворкаў (плошча імя Леніна).
16.30-17.00 Прэзентацыя кнігі краязнаўцы Ігара Пракаповіча “Залатая выспа: гісторыі і вершы з крыніц народных” (палац Тызенгаўзаў).
17.00-18.00 Тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб” з удзелам вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза (усходні фасад палаца Тызенгаўзаў).
20.00-21.00 Урачыстае адкрыццё фестывалю (плошча імя Леніна).
21.00-23.00 Музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне “Пастаўскі баль”. Вогненнае шоў “Огненные Вороны” г. Ліда (плошча імя Леніна).
23.00-24.00 Канцэрт шоў-групы “Маракасы” (плошча імя Леніна).
24.00 Святочны феерверк (плошча імя Леніна).
00.15-02.00 Забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых дзіджэяў Віцебскай вобласці (плошча імя Леніна).
11 чэрвеня (нядзеля)
11.00-11.40 Канцэрт беларускай і класічнай музыкі з удзелам ансамбля салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь А. Крамко (пастаўскі касцёл).
10.00-11.00 Сустрэча-абмеркаванне вынікаў традыцыйнага конкурсу “Хто каго?” з удзелам журы, кіраўнікоў калектываў і творчых дэлегацый (зала пасяджэнняў райвыканкама).
10.00-15.00 Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці (гарадскі парк).
11.30-12.00 Канцэрт ваеннага духавога аркестра (плошча імя Леніна).
12.30-13.00 Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю (плошча імя Леніна – гарадскі парк).
13.00-15.00 Заключны гала-канцэрт удзельнікаў Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь А. Крамко (гарадскі парк).