Опубликовано: 09 декабря 2016, 17:01
69

Прэзентацыя кнігі пастаўскіх краязнаўцаў «Стары Двор і ваколіцы» – 10 снежня ў раённай бібліятэцы

У суботу, 10 снежня, у 16.00 у Пастаўскай раённай бібліятэцы адбудзецца сустрэча з аўтарамі кнігі «Стары Двор і ваколіцы» – вядомымі мясцовымі краязнаўцамі Ігарам Пракаповічам і Мікалаем Арэхам.

Кніга выйшла ў свет у мінскім выдавецтве “Каўчэг” невялікім тыражом на ахвяраванні жыхароў і ўраджэнцаў вёскі, а таксама ААТ “Навасёлкі-Лучай”, піша сайт газеты "Пастаўскі край".

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі змогуць убачыць мультымедыйную прэзентацыю, якая дасць уяўленне пра асноўныя раздзелы выдання, працэс збору матэрыялаў, адметныя мясціны і падзеі Старадворшчыны. Аўтары раскажуць пра свае пошукі і знаходкі, цікавых людзей, пра сур’ёзныя і жартоўныя мясцовыя гісторыі, якія ім давялося пачуць падчас працы над кнігай.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай спадчынай Пастаўшчыны, любіць і шануе родны край. Уваход свабодны.

Читайте также

Освящение куличей и крестный ход в Молодечно
Православные и католики празднуют Светлое Христово Воскресение 20 апреля. Накануне посетили православные храмы Молодечно.
ДТП в Воложинском районе: водитель и два пассажира госпитализированы
19 апреля в Воложинском районе на 23 км автодороги Р-56 «Молодечно-Воложин» столкнулись Opel Omega и BMW.