Опубликовано: 01 августа 2016, 18:54
73

Міхаіл Казінец: Пастаўскае “Паазер’е” – берагіня народнай музыкі

Такое азначанне заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь пастаўскаму фальклорнаму ансамблю “Паазер’е” даў Міхаіл Казінец, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча, народны артыст Беларусі, падчас яго ўшаноўвання з нагоды 25-годдзя.

Мерапрыемства праходзіла ў першы дзень ХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” і стала запеўкай да свята. І хоць сам фестываль ужо стаў гісторыяй, той канцэрт у раённым Доме культуры ўспамінаецца зноў і зноў, піша сайт газеты "Пастаўскі край".

Гледачы тады ўволю наталіліся народнай музыкай, пачулі гісторыю стварэння ансамбля, які ўвабраў у сябе ўсе традыцыі папярэдніх музыкаў, беражліва і па крупінках захоўвае культурнае багацце роднай зямлі. Менавіта дзякуючы “Паазер’ю” народную інструментальную музыку пастаўскага рэгіёна ведаюць далёка за межамі Беларусі.

Павіншаваў "Паазер'е" сваім канцэртам Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча. Яго кіраўнік Міхаіл Казінец так выказаўся пра пастаўскі ансамбль:

– Вы з’яўляецеся брэндам, візітнай карткай фестывалю. Вы пачынаеце конкурсы і імпрэзы, ведзяце многіх удзельнікаў фестывалю да заключнага канцэрта. Вельмі важна, што не здраджваеце таму, што стагоддзямі стваралася на Беларусі. Пастаўшчына і “Паазер’е” з’яўляюцца спрыяльным асяродкам для беларускай фальклорнай інструментальнай музыкі, вы – яе берагіня. Колькі разоў удзель­нічаў у фестывалях і заўсёды, калі зайграе “Паа­зер’е”, з унутранай эмацы­янальнасцю ўспамінаю маладосць і свой гармонік і думаю: Госпадзе, якія ж вы малайцы, жыць ахвота!

Выказаў сваё меркаванне пра пастаўскі ансамбль таксама ўраджэнец Пастаўскага раёна, былы намеснік міністра культуры Беларусі, а цяпер намеснік старшыні Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі:

– Для мяне “Паазер’е” – гэта перш за ўсё мая малая радзіма, шчымлівая музыка, якая гучала на вясковых вяселлях, гэта глыбіня і моц народнага мастацтва, – адзначыў дзеяч культуры Беларусі. – Прыгадваю, як у 2006 годзе ў Доме дружбы ў Варшаве ладзілася беларуская вечарына, а ваш калектыў быў галоўным яе ўдзельнікам. Якія эмоцыі панавалі ў зале і як людзі шчыра дзякавалі за прывітанне з Бацькаўшчыны! Напэўна, гэта і ёсць самае галоўнае, што можа зрабіць сапраўднае мастацтва. Калектыў не здраджвае галоўнай ідэі фестывалю, вытрымлівае сваё творчае крэда. Таму, напэўна, у ліку першых у краіне “Паазер’ю” было прысвоена званне заслужанага аматарскага калектыву. Кіруючыся асноўным прынцыпам у народным мастацтве – а гэта перадача традыцый з вуснаў у вусны, з рук у рукі, – вы перанялі ад колішніх удзельнікаў Груздаўскага цымбальнага аркестра самае лепшае, выдатна яго папулярызуеце і перадаяце падрастаючаму пакаленню. Можа, дзякуючы гэтаму і захоўваецца такая ўнікальная з’ява ў народным мастацтве, як дыятанічныя цымбалы. Спадзяюся, што гэты інструмент будзе гучаць, пакуль ёсць такія выдатныя музыканты і апантаныя людзі.

Тадэвуш Стружэцкі выказаў упэўненасць, што і праз сто, а мо і праз дзвесце гадоў нашчадкі-даследчыкі будуць вывучаць ансамбль як “унікальную з’яву музычнай культуры ХХ-ХХІ стагоддзяў”.

Па матэрыялах сайта газеты "Пастаўскі край" і naroch1.by

Читайте также

Пенсионер приехал из Нарочи на дачу в Поставский район и увидел, что его дачный дом выгорел изнутри
Дачный дом выгорел внутри в деревне Рамейки Поставского района. 69-летний хозяин обнаружил это 21 декабря, когда приехал к себе на дачу. В момент его приезда в доме уже ничего не горело.
«Лес растет независимо от доллара». На региональной ярмарке узнали, что елки в Молодечно не дорожают третий год, и глянули, чем еще торговали
В Молодечно на пешеходной улице Притыцкого 21 декабря прошла региональная Рождественская ярмарка. Молодечненский лесхоз продавал елки по цене трехлетней давности, Голиб торговал пятирублевым шашлыком и пловом, а продавец меда Олег сетовал, что ярмарке не хватило рекламы.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.