Пастаўскі народны лялечны тэатр “Вытварашкі” заняў першае месца на абласным конкурсе
4 лістапада ў Сянно адбылося трэцяе абласное свята-конкурс “Лялечны свет” аматарскіх лялечных аб’яднанняў, у якім удзельнічалі 23 калектывы з усіх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. У іх ліку – народны лялечны тэатр “Вытварашкі” Пастаўскага РДК.
Аб гэтым піша “Пастаўскі край”.
Яго кіраўнік Алена Слядзеўская разам з артыстамі Інай Гарачкінай, Таццянай Кухальскай і Алесяй Глазко паказалі спектакль “Лялькі анлайн” па матывах п’есы М. Суконіна “Бука”.
У намінацыі “Лялечны спектакль” журы прысудзіла пастаўчанам першае месца, адзначыла дыпломам і каштоўным падарункам. Алена Слядзеўская і “Вытварашкі” ўдастоены таксама дыпломаў за “Лепшую рэжысёрскую работу” і “За лепшы акцёрскі ансамбль”.
Паводле сайта газеты “Пастаўскі край”