Опубликовано: Сегодня, 12:19
493

В Поставском районе фотоловушка «поймала» большого медведя

Апошнім часам у сацыяльных сетках нярэдка можна ўбачыць відэаролікі і фотакадры пра выпадковую сустрэчу чалавека з бурым мядзведзем.

Градус напружання ў грамадстве падымаюць каментарыі пад імі, піша postawy.by. Такія факты ў Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і нават Гарадоцкім, Ушацкім раёнах Віцебшчыны мяне хвалявалі мала. А нядаўна знаёмая даслала відэа жыхара Гуты, які зняў яго на сваёй дачы ў вёсцы Галбея Пастаўскага раёна. Ці сапраўды мядзведзь гаспадарыць на Пастаўшчыне, я пацікавілася ў паляўніцтвазнаўца мясцовага лясгаса Юрыя Ракеля.

Нахабны касалапы

— Здаецца, звер перастаў баяцца людзей і тэхнікі, — гаварыў Юрый Ракель. — Ён выходзіць не толькі на лясныя дарогі, але і на ажыўленыя трасы, нават наведваецца ў населеныя пункты, палохаючы жыхароў. Мядзведзя на дачу ў Галбеі прывяло, хутчэй за ўсё, жаданне пачаставацца мёдам, бо мёд — любімы ласунак таўстапятага. Яго водар чуе здалёк і з вулля здабывае лёгка. Дык вось, мядзведзь перавярнуў вуллі, павыцягваў з іх рамкі з сотамі, паламаў і раскідаў па ўчастку. Доказ таго, што нашкодзіў пчолам не чалавек, а звер, — пакінутыя касалапым сляды.

Асабіста мне сустрэцца з мядзведзем, як кажуць, нос у нос давялося некалькі гадоў таму: звер высунуўся з гушчара, але, убачыўшы мяне, падаўся назад. Летась падчас загоннага палявання на лася адзін з паляўнічых узняў мядзведзя з ляжанкі. На шчасце, звер і чалавек разышліся ў розныя бакі… А мядзведжыя сляды я бачыў не раз.

medved-18-2048x1152

Па словах Юрыя Ракеля, у паляўнічых угоддзях Пастаўскага лясгаса пражывае каля пяці асобін бурага мядзведзя. Водзяцца яны і ў прыватных угоддзях «Возера» і «Загараднага дома», Пастаўскай паляўнічай гаспадаркі Докшыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Усяго ў раёне налічваецца каля 30 асобін. Мядз­ведзь здольны пераадольваць немалыя адлегласці. У поле зроку чалавека гэты звер найчасцей трапляе ў Гарадоцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Ушацкім раёнах. Сёлета фотапастка зафіксавала вялікага старога самца ў Полаўскім лясніцтве, які спакойна гуляў па паляне.

Мядзведзя баяцца — у лес не хадзіць?

Згодна з рэкамендацыямі спецыяліста, каб пазбегнуць у лесе сустрэчы з мядзве­дзем, трэба гучна спяваць ці размаў­ляць, пасвістваць: звер гэтага баіцца. Калі ўсё ж такі размінуцца з ім не ўдалося, то не рабіце рэзкіх рухаў і тым больш не ўцякайце. І на дрэва не спрабуйце залезці. Звер непрадказальны, але разумны, прытрымліваецца нейтралітэту. Найбольшую небяспеку ўяўляе мядзведзіца з малымі медзведзянятамі: маці заўсёды абараняе сваё патомства. У любым выпадку лепш захоўваць спакой, гаварыць ласкава і павольна адступаць.

У адрозненне ад ваўка, у якога вельмі добра развітыя нюх, зрок, слых, дзякуючы якім ён здалёк адчувае набліжэнне чалавека і імкнецца схавацца ад яго, мядзведзь спакойна назірае, прынюхваецца і толькі потым можа рэціравацца.

1715769811_420x300

— Звычайна людзі баяцца мядзведзяў больш за іншых звяроў, — працягваў Юрый Ракель. — На мой погляд, самы небяспечны ў лесе — клешч. Ён з’яўляецца пераносчыкам многіх інфекцыйных захворванняў, адно з якіх — вірусны энцэфаліт. Таму, адпраўляючыся ў грыбы ці ягады, апранайцеся так, каб клешч не пранік пад вопратку. Абавязкова апрацуйце яе спецыяльнымі сродкамі.

Што да палявання на мядзведзя, то паляўніцтвазнавец патлумачыў наступнае:

— Паляванне ў Беларусі на гэтага звера было забаронена яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя. З 1981 года мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу, яму прысвоена найвышэйшая, першая, катэгорыя аховы. З улікам таго, што папуляцыя павялічваецца, у мінулым годзе Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 420. Згодна з ім, дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме, што дазволіць рэгуляваць колькасць гэтых жывёлін. Рамкі ўстанаўлівае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Фото postawy.by и из открытых источников в качестве иллюстрации

Читайте также

Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.
Более 40 звонков за сутки: мошенники атакуют пенсионеров в Молодечно
Мошенники активизировались в Молодечненском районе. Теперь они активно звонят пожилым людям по городским номерам.
Тренер ФК «Вилия» его талисман? Вилейчане обыграли ФК «Юность» со счетом 4:1
Футболисты ФК «Вилия» прервали серию поражений. 22 июня в домашнем матче вилейчане обыграли ФК «Юность» из Мяделя со счетом 4:1.