В Мяделе благоустраивают современный пляж
Распавядае падрабязнасці дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка» Уладзімір Шабовіч.
— Сёлета будзе зроблена добраўпарадкаванне з рэканструкцыяй гарадскога пляжа. Гэта будзе падобна на тое, што летась зрабілі ў санаторыях «Прыазёрны» і «Сосны» — толькі ў нас плошча большая. Будзе пляжная зона з рачным пяском, з пантоннымі масткамі, з лежакамі. Пляцоўка для культурных мерапрыемстваў, гандлёвыя пляцоўкі. Тэнісны корт са штучным пакрыццём. Новая дзіцячая пляцоўка ў тэматыцы карабля. Шэраг арт-аб’ектаў: альтанкі, фотазоны. Новыя урны, лавачкі. На пляж прыемна будзе прыйсці ў любы час года — не толькі ў купальны сезон. Там пачаліся ўжо работы: абрэзаны дрэвы, вядзём дэмантаж малых архітэктурных форм.
Источник: «Нарачанская зара»
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter