Крыжовы шлях з біскупам на Гудагайскай Кальварыі

10 верасня з нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа на Гудагайскай кальварыі пройдзе набажэнства Крыжовага шляху, паведамляе catholic.by.

Малітоўная праграма распачнецца з Эўхарыстыі ў 11.30 у Дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Узначаліць святую Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.