Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)
20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры.
Рыцарскія баі, аўтэнтычная музыка, тэатралізаваныя паказы, конна-спартыўнае шоу, штурм крэпасці, майстар-клас па сярэднявечных танцах і феерверк – усё гэта чакае аматараў Сярэднявечча каля руін замка Сапегаў, распавялі Край.бай ў Ашмянскім райвыканкаме.
Праграма
рэгіянальнага фестывалю «Гальшанскі замак»,
прысвечанага 595-годдзю з часу
ўступлення ў шлюб Соф'і Гальшанскай
Цэнтр аграгарадка Гальшаны
08.00 Святочныя літургіі ў гонар Соф'і Гальшанскай – родапачынальніцы дынастыі Ягелонаў (праваслаўная царква, касцёл аг. Гальшаны)
09.00 Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Весёлый Жужа» (АКіВЧ аг. Гальшаны)
12.00 Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку (пляцоўка каля АКіВЧ агр. Гальшаны)
12.00 Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа)
13.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф'і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка)
13.10 Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце «Помнік Соф'і Гальшанскай – руіны Гальшанскага замка»
Руіны былога замка Сапегаў, аг. Гальшаны
13.30-23.00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна»
13.30 Тэатралізаваны пралог «Фестываль вітае гасцей»
14.00 Інтэрактыўны спектакль «Юр'я і Цмок» вандроўнага тэатра «Вір» (г. Мінск).
17.00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў Soleil, г. Мінск)
18.00 Выступленне гурта «Восьмыдзень» (г. Віцебск)
19.00 Выступленне гурта HardWood (г. Мінск)
19.40 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў
20.00 Выступленне гурта Cad Goddeu (г. Брэст)
21.00 Выступленне гурта «Стары Ольса» (г. Мінск)
22.00 Начны штурм крэпасці
12.00-17.00 Пляцоўка «Рыцарскі стан»
(прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з Мінска, Гродна, Ліды, Навагрудка і іншых)
14.00 Турнір лучнікаў (адборачны тур)
14.30 Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, сшыбка на конях)
15.30 Турніры (рыцарскі турнір, бугурты (масавыя бітвы рыцараў)
17.00 Турнір лучнікаў (фінал)
17.30 Тэатралізаванае коннае шоу «Крылатыя ваяры ВКЛ» (конна-спартыўны клуб «Залатая шпора», г. Мінск)
На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі
Пляцоўка «Запрашаем у гульні»:
- рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна);
- майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір», г. Мінск);
- аквагрым з беларускімі арнаментамі;
- малюнкі каляровым пяском;
- шаржыст;
- чаканка манет;
- лучны цір і інш.
13.00-20.00 Пляцоўка «Горад майстроў»
- выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёна.
13.00-20.00 Дзіцячая пляцоўка
- дзіцячыя атракцыёны.
13.00-20.00 Пляцоўка «Іпадром»
- рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях.
13.00-22.00 Пляцоўка грамадскага харчавання
- міні-кафэ, гандлёвыя палаткі.
Край.бай