У Кальчунскай школе на Ашмяншчыне адбудзецца міжнародная краязнаўчая гасцёўня
Міжнародная краязнаўчая гасцёўня «Сустрэчы ў лістападзе – 2016» да дня нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага адчыніць дзверы 3 снежня 2016 года. Тэма – «Зямлі адзінай чалавек»
Мерапрыемства адбудзецца на базе гісторыка-краязнаўчага музея Кальчунскай школы, паведамляе сайт газеты "Ашмянскі веснік". Пачатак – у 10.00 гадзін.
У праграме:
– святая імша ў Гародніцкай капліцы;
– творчая прэзентацыя музея-сядзібы Ф. Багушэвіча (Кушляны, Смаргонскі раён), музея-галерэі Яшунскага палаца (Літва);
– знаёмства з дзейнасцю па адраджэнні культуры Гродзенскага краю факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы;
– знаёмства з гісторыяй старажытных Варнян (Астравецкі раён);
– выступленне аўтара-выканаўцы Валерыя Готкі.
Запрашаем усіх зацікаўленых!