Опубликовано: 23 июня 2015, 11:04
49

Шасцёра ўдзельнікаў у чатырох узроставых групах прадставяць Ашмяншчыну на конкурсе маладых выканаўцаў “Адна зямля”

27 чэрвеня Ашмяны ў трэці раз прымуць рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў “Адна зямля”. Музычнае спаборніцтва паміж вакалістамі Маладзечанскага, Вілейскага, Смаргонскага, Валожынскага, Астравецкага, Мядзельскага і Ашмянскага раёнаў пройдзе ў сямнаццаты раз.

Ашмяншчыну прадставяць шасцёра ўдзельнікаў у чатырох узроставых групах, паведамляе сайт газеты "Ашмянскі веснік". Згодна з палажэннем конкурсу, удзел могуць прыняць работнікі культуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці, навучэнцы прафесійна-тэхнічных устаноў, студэнты ВНУ і сярэдне-спецыяльных устаноў, таленавітая моладзь Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, вучні агульнаадукацыйных школ і школ мастацтваў.

Так, у першай узроставай групе (9-13 гадоў) выступяць Ксенія Крышаловіч і Арцём Скароль (СШ №1 г. Ашмяны). Другую ўзроставаю групу (14-17 гадоў) прадстаўляе Ангеліна Захарэўская (СШ №3). Трэцяя група (18-23 гады) прадстаўлена дзвюма ўдзельніцамі, тут гонар раёна абароняць Алёна Бароўская і Ірына Мачнева. І ў апошняй ўзроставай групе (24-31 год) свае вакальныя здольнасці прадэманструе Любоў Шчарбакова.

Сёлета фестываль-конкурс “Адна зямля” прыпадае на Дзень моладзі. Месцам правядзення песеннага свята стане гарадскі парк. Пачатак у 12.00.

Паводле сайта газеты "Ашмянскі веснік"



Читайте также

Новорожденных щенков в Молодечно выбросили в мусорном пакете под забор – волонтеры поспешили их спасти, но опоздали
В районе улицы Черняховского частного сектора Молодечно сегодня утром, 7 мая, под забором дома найдена металлическая банка с мусорным пакетом, в котором пищали новорожденные щенки. Спасти их не удалось.
Мастерские с неисправной крышей и пожарные щиты без огнетушителей. Прокуратура Вилейского района проверила сельхозпредприятия
С марта по апрель 2024 года прокуратура Вилейского района проверила 6 сельскохозяйственных предприятий района и выяснила, что не во всех АПК обеспечиваются безопасные условия труда.