Опубликовано: 22 ноября 2016, 17:05
39

Гісторыя сінагогі, школы-інтэрната і дражджавога завода – у Ашмянах 24 лістапада адчыне свае дзверы гістарычная гасцёўня

24 лістапада ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адкрыецца гістарычная гасцёўня “Гарады не старэюць…”, прысвечаная 675-годдзю Ашмян. Пачатак – у 15.00. Уваход вольны.

Падчас гэтага мерапрыемства наведвальнікі гасцёўні змогуць больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй свайго горада, а таксама яго асобных старажытных будынкаў – такіх як сінагога і школа-інтэрнат. Апошняя за часы свайго існавання паспела пабываць палітычнай вязніцай, польскай гімназіяй і настаўніцкім вучылішчам. І толькі з канца 1950-х гадоў гэты будынак стаў школай-інтэрнатам для дзяцей-сірот, паведамілі Край.бай у Ашмянскім краязнаўчым музеі.

Аматарам гісторыі раскажуць і пра станаўленне найстарэйшага прадпрыемства раёна – дражджавога завода.

У праграме мерапрыемства таксама запланаваны прыезд старажылаў Ашмян і вядомых жыхароў горада – кампазітара Мікалая Розенберга і паэта Пятра Шаколы. Яны раскажуць пра тое, якім быў горад ў часы іх маладосці.

Музычным госцем гістарычнай гасцёўні “Гарады не старэюць…” стане ансамбль народнай песні “Жытніца”.

Сяргей ЮРЭВІЧ



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.