Опубликовано: 10 февраля 2014, 12:06
32

Футбаліст Міхаіл Цырук: Вілейскі футбол толькі пагаршаецца (ФОТА)

Вілейскі футбаліст Міхаіл Цырук распавёў аб сваіх буднях і выходных, а таксама ахарактарызаваў стан футбола ў Вілейцы.

Карэспандэнт vialejka.info наведаў на мінскай кватэры аднаго з лепшых футбалістаў Вілейкі.

– Міхаіл, распавядзіце, чым займаецеся зараз у Мінску? Як Вы паспяваеце жыць у сталіцы і гуляць за Вілейку?

– Скончыў у Вілейцы гімназію №2, пасля чаго паступіў у БНТУ. У 2013 годзе скончыў вучобу і атрымаў спецыяльнасць "горны інжынер”. Па размеркаванні працую ў мінскай прыватнай фірме майстрам. Матчы праходзяць у асноўным па выходных. Вось я і прыязджаю.

– Кім хацелі стаць у дзяцінстве? Як прыйшлі першы раз на футбол?

– Марыў стаць спартоўцам ці футбольным трэнерам. Праз колькі часу замяню на пасадзе Ганчарэнку (усміхаецца). На першую трэніроўку прывёў сябар. Было гэта ў 9 ці 10 год. Трэніроўкі ў Аляксандра Іванавіча Вярбіцкага праходзілі заўжды цікава, рабілі шмат практыкаванняў.

Изображение 4

– Які турнір ці матч самы памятны для Вас? Якая самая крыўдная параза?

– У 2003 годзе мы з камандай выйшлі на рэспубліканскі турнір "Скураны мяч”. Спаборніцтвы праходзілі ў Магілёве. Тады мы занялі 5-е месца. Было вельмі радасна. Дарэчы, з той "каманды маладосці” шмат хлопцаў гуляюць са мной у адной камандзе. Усе паразы крыўдныя. Я не люблю прайграваць.

Каманда "Юніёр" з трэнерам

Изображение 1

– Ахарактарызуйце вілейскі футбол. Ці ёсць будучыня ў яго?

– На сённяшні дзень сітуацыя з вілейскім футболам толькі пагаршаецца. Няма фінансавання, стадыён у жудасным стане. Жаданне гуляць ёсць, але бываюць выезды за зборную горада, калі едзем за свой кошт. А мы прадстаўляем гонар горада. Ці не так?

– Ёсць чуткі, што зборная Вілейкі апусцілася ў ніжэйшы дывізіён Мінскай вобласці. Ці так гэта?

– Не, на самой справе нам пашанцавала. Адна з каманд не будзе ўдзельнічаць у турніры, і нам знайшлося месца.

Изображение 3

– Ці былі запрашэнні ў больш знакамітыя клубы Беларусі?

– Так, былі. Зусім нядаўна адзін з клубаў вышэйшай лігі па футзале запрасіў да сябе на трэніроўкі. Але пакуль, на жаль, не атрымоўваецца. Праца замінае футболу.

– Футбол – гульня камандная. Ці цяжка знайсці паразуменне паміж партнёрамі?

– З касцяком каманды мы гулялі з дзяцінства. Адзін аднаго разумеем з паўслова. Прыемна з імі гуляць.

Изображение 5

– Чым займаецеся апроч футбола і працы?

– Праца забірае шмат часу. У вольную гадзіну хаджу ў кіно з маёй дзяўчынай ці з сябрамі ў більярд. Па нядзелях наведваю лазню.

– У Вілейцы на стадыён прыходзяць шмат фанатаў і заўзятараў. Для Беларусі гэта рэдкасць. Якія адчуванні?

– Вельмі прыемна гуляць, калі цябе падтрымліваюць. Былі выпадкі, што заўзятары выбіраліся на выезды. Дзякуй ім за гэта.

– Пажаданні маладым вілейскім футбалістам...

– Любіце футбол, жывіце футболам. І ніколі не прапускайце трэніроўкі.

Изображение 2

Паводле vialejka.info



Читайте также

В Молодечно возле детской поликлиники спилили 35-летнюю березу, остановили строительство автостоянки, но взялись за фасад поликлиники
Бригада рабочих предприятия «Спецстроймеханизация» сегодня, 26 сентября, снялась со строительства автомобильной стоянки на Виленской улице возле детской поликлиники.
«Автобусную остановку сделал для людей сам». На пожаре в Поставском районе погиб мужчина
Жилой дом горел сегодня ночью, 28 сентября, в деревне Волки Поставского района. На пожаре погиб 53-летний хозяин.
Доплаты медикам, новые лимиты на посылки и регистрация валютных договоров. Узнали об изменениях с 1 октября
Второй месяц осени принесет белорусам ряд важных изменений, которые каcаются как финансов, так и отдыха.