З'явілася праграма фэсту ў Будславе Мядзельскага раёна
Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца з 30 чэрвеня па 1 ліпеня.
Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі – шлях да навяртання», паведамляе catholic.by.
Праграма
30 чэрвеня
13.00-17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
17.30 – музычная падрыхтоўка да літургіі
18.00 – святая імша
20.00 – акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
20.30 – марыйныя Нешпары
21.30 – рахунак сумлення
22.30 – музычная пастаноўка
23.30 – працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай
24.00 – святая імша
1 ліпеня
02.00 – «Пілігрым пілігрыма зразумее» (моладзевая евангелізацыйная праграма ў палатачным гарадку)
02.00 – святая імша (паводле грэка-каталіцкага абраду)
04.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.30 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 – святая імша (перад абразом Маці Божай)
07.00 – Фацімскі Ружанец
08.30 – святая імша
10.00 – прэзентацыя групы дапамогі залежным «Светач»
10.20 – прэзентацыя кніг «Про Хрысто»
11.00 – урачыстая святая імша і эўхарыстычная працэсія
У праграме магчымыя змены.