Ёсць змены ў праграме ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне (НОВАЯ ПРАГРАМА)
9 чэрвеня адменены заяўлены раней спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра “Карона з кахання” (да 130-годдзя Янкі Купалы) і вячэрні феерверк.
Аб гэтым Край.бай паведамілі ў аддзеле культуры Маладзечанскага райвыканкама. Як заўважыла галоўны спецыяліст аддзела культуры Тамара Дудзіч, кожны раз Маладзечна дастойна рыхтавалася да свята, але у гэтым годзе падрыхтоўка яшчэ больш узмоцненая. Свята прымеркавана да юбілею вялікіх класікаў беларусскай літаратуры - 130-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Нацыянальны каларыт на фестывалі будуць ствараць не толькі беларуская песня і паэзія, але і гандлёвыя пункты, якія будуць прапаноўваць спажыўцам стравы беларускай кухні. На галоўнай плошчы пройдзе дэманстрацыя нацыянальных убораў. "Такія мерапрыемствы арганізуюцца пад дэвізам: "Купляйце беларускае! Ешце беларускае!", - заўважыла Тамара Дудзіч.
ПРАГРАМА ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
7 чэрвеня, чацвер
Мінскі абласны выканаўчы камітэт
15.00 – Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і
мясцовых СМІ
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна
19.00 – Канцэрт заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага
аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя
М.К.Агінскага
8 чэрвеня, пятніца
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна
11.30 – 3-й тур конкурсу маладых выканаўцаў (першая частка)
16.00 - 3-й тур конкурсу маладых выканаўцаў (другая частка)
18.00 – падвядзенне вынікаў
Мінскі абласны драматычны тэатр
19.00 – Літаратурна - музычная вечарына “Паэзіі чароўная краса” з
удзелам вядучых акцёраў дзяржаўных тэатраў краіны
Амфітэатр
21.00 – Рок-опера “Курган” паводле паэмы Я.Купалы, муз.І.Лучанка
(аўтар праекта А.Скарынкін).
Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага
ансамбля танца Беларусі, мастацкі кіраўнік – народны артыст
Беларусі Валянцін Дудкевіч
9 чэрвеня, субота
Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Вязынка
12.00 –паэтычныя чытанні ля помніку Я.Купалы з удзелам беларускіх
паэтаў, ускладанне кветак
Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Яхімоўшчына
13.30 – наведванне філіяла музея Я.Купалы
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна
14.00 – Канцэрт юных выканаўцаў “Край мой родны!”
Музычнае падвор’е Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага
16.00 – “Паэтычныя сустрэчы” з удзелам беларускіх паэтаў
Раённая цэнтральная бібліятэка імя М.Багдановіча
18.00 – Прэзентацыя новых выданняў да юбілея Я.Купалы і Я.Коласа з
удзелам прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі
Беларусь, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў
Беларусі”
Амфітэатр
21.00 – Адкрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
“Маладзечна – 2012”.
Урачыстае ганараванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу
маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
“Дзве яркія зоркі”. Гала-канцэрт Заслужанага калектыву
“Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”,
прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі,
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі
Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг
10 чэрвеня, нядзеля
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага
12.00 – “Хіт-класіка беларускай музыкі”. Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Ансамблі: флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных інструментах, вакальны ансамбль.
Вядучая – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”
15.00 – У.Вольскі “Цудоўная дудка”, рэжысёр Мікалай Андрэеў.
Спектакль для сямейнага прагляду
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна
17.00 – Канцэрт песні і джазавай музыкі
Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны
аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі,
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі
Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг
Амфітэатр
21.00 – Закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Гала-канцэрт “Залатая калекцыя беларускай песні”
Маладзёжнага тэатра эстрады
23.00 – Феерверк
Папярэднюю праграму можна паглядзець ТУТ.
Фота леташняга фестывалю можна паглядзець у ФОТАГАЛЕРЭІ.
Іншыя артыкулы пра фестываль "Маладзечна-2012" можна прачытаць ТУТ.
Алёна СПІРЫДОН