Опубликовано: 17 июня 2015, 10:26
35

Вернікі з Нарачы, Вілейкі, Гудагаю, Смаргоні, Браслава, Ракава, Маладзечна пойдуць пешшу ў Будслаў, што на Мядзельшчыне

У санктуарыі Маці Божай Будслаўскай штогод збіраюццца тысячы вернікаў з усёй Беларусі. Сярод іх і тыя, хто дабіраецца пешшу. Сёлета ўрачыстасці ў Будславе Мядзельскага раёна пройдуць 3-4 ліпеня.

Аб гэтым паведамляе catholic.by.

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз свята – «Марыя – прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.

Спіс пешых пілігрымак, які яшчэ будзе дапаўняцца:

Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў

• Пачатак: 29 чэрвеня, пасля святой імшы на 8.00.
• Запісацца ў пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў кожнай парафіі Мінска.
• Падрабязнасці па тэлефоне: 8 (017) 203-65-41; 8 (017) 203- 65-41
• Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня пасля святой імшы на 18.30.

Пешая пілігрымка Віцебск-Будслаў

• Пачатак: 26 чэрвеня, пасля святой імшы на 6.00, касцёл святой Барбары
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 (29) 762-02-19 +375 (29) 762-02-19 а. Томаш Міка OP

Пешая пілігрымка Брэст-Баранавічы-Будслаў

• Пачатак: 18 чэрвеня ў 6.30 з Брэста (парафія Маці Божай Каралевы), 25 чэрвеня ў 6.30 з Баранавіч (парафія Маці Божай Фацімскай).
• Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне: +375 (29) 709-00-93; +375 (29) 709-00-93 кс. Павел Рудзьман

Пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк-Будслаў

• Пачатак: 28 чэрвеня пасля святой імшы ў 10.00; да пілігрымаў з мёрскай парафіі далучаюцца пілігрымы з Наваполацка.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 (29) 512-18-36; +375 (29) 512-18-36 кс. Кшыштаф Мянкіна

Пешая пілігрымка Нарач (Мядзельскі раён)-Будслаў

• Пачатак: 1 ліпеня, пасля святой імшы на 12.30
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: Ірына Шнітоўская: +375 (44) 759-91-18 +375 (44) 759-91-18 Velcom; +375 (29) 552-79-16; +375 (29) 552-79-16 МТС;
• Запіс у пілігрымку да 28 чэрвеня.

Пешая пілігрымка Вілейка-Будслаў

• Пачатак: 1 ліпеня, пасля святой імшы на 8.00.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама даведацца больш інфармацыі можна ў закрыстыі касцёла або па тэлефоне: +375 (29) 619-76-11; +375 (29) 619-76-11 кс. Аляксандр Барыла

Пешая пілігрымка Гудагай (Астравецкі раён)-Будслаў

• Пачатак: 27 чэрвеня пасля святой імшы ў 7.00.
• У пілігрымку ўключана пераправа праз Вілію
• Запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 787-63-04; +375 (29) 787-63-04 а. Казімір Мараўскі

Пешая салезіянская пілігрымка Смаргонь-Будслаў

• Пачатак: 28 чэрвеня пасля святой імшы ў 10.00.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама даведацца больш інфармацыі можна па тэлефоне: 8 (01592) 22-795 8 (01592) 22-795

Пешая пілігрымка Ліда-Будслаў

• Пачатак: 25 чэрвеня, пасля святой імшы на 9.00.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: ксёндз Уладзіслаў Сурвіла: +375 (29) 867-55-16; +375 (29) 867-55-16; +375 (29) 907-66-21; +375 (29) 907-66-21; сястра Кляра: +375 (33) 321-26-33; +375 (33) 321- 26-33

Пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў

• Пачатак: 28 чэрвеня, пасля святой імшы на 7.30.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 (29) 710-50-37; +375 (29) 710-50- 37 кс. Станіслаў Мжыглуд SDS

Пешая пілігрымка Ракаў (Валожынскі раён)-Будслаў

• Пачатак: 29 чэрвеня, пасля святой імшы на 7.00.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 (29) 672-21-84; +375 (29) 672-21-84 кс. Дзмітрый Барыла

Пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў

• Пачатак: 30 чэрвеня, пасля святой імшы на 8.00.
• Запісацца ў пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 (29) 136-52-89; +375 (29) 136-52-89 а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC

Пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў

• Пачатак: 30 чэрвеня пасля святой імшы ў 9.00 (касцёл св. Казіміра).
• Запісацца можна будзе 29 чэрвеня, пачатак рэгістрацыі ў 17.00 каля касцёла св. Казіміра.
• Арганізатар – а. Віталь Юркевіч OFMCap

Як выходзіла ў мінулым годзе пілігрымка з Маладзечна, можна ўбачыць ТУТ.

Паводле catholic.by


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter

Читайте также

«Вы ўяўляеце, які вялікі цуд вы зрабілі?» – на восстановление будславского костела собрали 1 130 160 рублей
Основные жертвователи – физические лица. Максимальная сумма, поступившая от физлица – 2 000 рублей.
Банковские карточки 4 декабря могут работать с перебоями. Вот в какое время
ОАО «Банковский процессинговый центр» информирует проведении работ на своем оборудовании.
Отсидел за наркотики и взялся за старое – под Молодечно задержали на закладке 27-летнего мужчину
Преступление мужчина совершил менее чем через пять месяцев после того, как его выпустили из колонии, где он отбывал наказание за аналогичный проступок.