Опубликовано: 18 сентября 2023, 09:16
778
В агрогородке Лебедево возле Молодечно появилась мемориальная доска в память о Владимире Калачике
У Лебедзеве ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Уладзіміра Калачыка, які прыклаў нямала намаганняў для развіцця Маладзечаншчыны. Яна ўстаноўлена на будынку мясцовай школы.
Як паведамляе «Маладзечанская газета», Уладзімір Міхайлавіч — наш знакаміты зямляк, Герой Сацыялістычнай працы, кандыдат эканамічных навук, таленавіты кіраўнік. Менавіта яму ў 2000 годзе першаму было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел сыны Уладзіміра Міхайлавіча Уладзімір і Ігар.
Фота Ірыны Рабушка