Опубликовано: 02 сентября 2014, 18:17
42

У Гервятах на мясцовых «Дажынках» выступяць сталічныя дыджэі, а потым пакажуць неонавае шоу (ПРАГРАМА)

Раённае свята «Дажынкі-2014» пройдзе ў Гервятах Астравецкага раёна 20 верасня. Кожную гадзіну з Астраўца ў Гервяты будзе курсіраваць маршрутны аўтобус.

Аб гэтым піша «Астравецкая праўда».

Праграма:

– тэатралізаванае адкрыццё свята і віншаванне перадавікоў сельскай гаспадаркі;

– падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшую аб’ёмную фігуру, лепшы сноп і каравай,
канцэрт самадзейнасці раёна;

– выступленні эстраднага спевака Сашы Нема і кавер-групы «Огонёк-бэнд».

На працягу дня будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны, выстава сельгастэхнікі і кірмаш народных майстроў, пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, дыскатэка.

Вечарам у танцавальнай зале «Галактыка» ў Астраўцы адбудзецца дыскатэка з удзелам лепшых дыджэяў Мінска і неонавае шоу.

Кожную гадзіну з Астраўца ў Гервяты будзе курсіраваць маршрутны аўтобус.

Паводле «Астравецкай праўды»



Читайте также

В Молодечно ООО не уплатило налог с суммы более 250 тысяч рублей
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Молодечненскому району при проведении контрольных мероприятий выявила схему уклонения от уплаты подоходного налога.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.