Опубликовано: 15 марта 2013, 00:29
63

Тысячы віляйчан сабраліся на асвячэнне місійнага крыжа (ФОТА)

У Вілейцы працягваецца духоўная падрыхтоўка да 100-годдзя святыні.

3–10 сакавіка ў вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбыліся парафіяльныя місіі. Асаблівыя духоўныя практыкаванні прымеркаваны да 100-гадовага юбілею, які ў Вілейцы адзначаць сёлета, паведамляе catholic.by.

Изображение 1

Місіі правялі айцы місіянеры: кс. Дзмітрый Занямонскі, пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно ў Мінску, а таксама кс. Анджэй Юхневіч, пробашч і кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, што на Віцебшчыне. Святары належаць да супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганай Панны Марыі.

Изображение 4

Парафіяльныя місіі — гэта больш працяглыя па часе рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні), якія ў каталіцкіх парафіях праходзяць прыкладна раз на 10 гадоў. Яны закліканы аднавіць веру парафіянаў. Місіі ўключаюць у сябе рэкалекцыйныя навукі для розных груп і набажэнствы (аднаўленне шлюбнай прысягі для сужонкаў, сакрамэнт споведзі, Эўхарыстыя, намашчэнне хворых). Місіі праводзяць айцы місіянеры.

Изображение 3

У дзень, прысвечаны хворым i людзям сталага ўзросту, ўдзяляўся сакрамэнт намашчэння хворых i адбылося набажэнства з люрдскiм благаслаўленнем. А тых, хто не змог быць у касцёле па прычыне хваробы ці слабасці, айцы місіянеры наведалі ў шпіталях і кватэрах.

Изображение 6Изображение 7Изображение 8

Пад час святой Iмшы для сем’яў вернікі дзякавалі Пану Богу за дар сужэнства. Удзельнікі літургіі аднавілі сужэнскія абяцанні, складзеныя нават шмат гадоў таму. Наступны дзень быў прысвечаны Эўхарыстыі. Пасля святой Імшы адбылося эўхарыстычнае набажэнства з працэсіяй вакол касцёла.

Изображение 2

Апошні дзень быў прысвечаны разважанням аб крыжы як алтары, на якім здзейснілася справа адкуплення і найбольш праявілася Божая любоў да чалавецтва.

Изображение 5

Тым часам у парафіі праходзілі працы па ўстаноўцы місійнага крыжа. Край.бай паведамляў аб тым, што Крыж быў усталяваны 6 сакавіка.

Изображение 9

На заканчэнне парафіяльных місій 10 сакавіка ў 10.00 адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а пасля быў асвечаны місійны крыж.

Изображение 10

Тысячы вілейчан і гасцей у адзін голас вызнавалі веру ў адзінага Бога ў Трох Асобах. Падыходзячы да крыжа, кожны з прысутных прысягаў на вернасць Езусу Хрысту.

Изображение 11

Изображение 12Изображение 13Изображение 14Изображение 15Изображение 16Изображение 17Изображение 18

Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці адбудуцца 14 верасня з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і іншых шматлікіх гасцей.

Па матэрыялах catholic.by

Читайте также

В горящей квартире в Поставах пожарные нашли на полу женщину без сознания и спасли ей жизнь
Квартира горела вечером 18 апреля в Поставах на Советской улице. Сотрудники МЧС в коридоре обнаружили 55-летнюю хозяйку без сознания, вынесли ее на свежий воздух и передали медикам.
Двух пенальти нам мало. ФК «Молодечно» в выездной игре с «Минском» реализует два 11-метровых, но очков домой не везет
Футбольный клуб «Молодечно» 13 апреля сыграл с «Минском» на стадионе соперника. Зелено-белые подопечные главного тренера Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 2:3, забив оба своих гола с 11-метровой отметки.
Узнали, где можно бесплатно проконсультироваться у юриста 24 апреля
Профсоюзные юристы 24 апреля бесплатно проконсультируют жителей Минской области. Обратиться можно с вопросами, связанными с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.