Опубликовано: 13 августа 2014, 11:17
56

Таямнічая Нарач-Кабыльнік. Кампанія "Будзьма беларусамі!" і партал Kraj.by пачынаюць другі сезон падарожжаў (ВІДЭА)

Найперш накіруемся да найбуйнейшага возера краіны і пазнаёмімся з фантастычнымі фактамі з гісторыі Нарачаншчыны. Дзе шукаць на сучаснай мапе Малы Мядзел? Хто і калі адкрыў казіно ў цяперашняй Нарачы Мядзельскага раёна? І як за пяць гадоў мясцовыя жыхары шэсць разоў змянілі грамадзянства?

Жадаеце адкрыць штосьці новае ў добра нібыта вядомым? У такім разе нам з вамі ў адзін бок!

Вандраваць любяць усе. Праўда, некаторыя пра гэта пакуль не здагадваюцца. І для актыўных вандроўнікаў, і для патэнцыйных кампанія “Будзьма беларусамі!” і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны распачынаюць другі сезон праекта “Край|BY” і прапануюць вандраваць online!

Партал Kraj.by з'яўляецца інфармацыйным партнёрам праекта. Першы сезон падарожжаў і новыя відэа можна паглядзець ТУТ.

“Край.BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў.

Беларускі край прыхаваў ад нас процьму маляўнічых мясцінаў, яскравых гісторый і захапляльных легендаў! Адшукайма іх разам!

Ад 12 жніўня кожны аўторак вас чакае online-падарожжа ў свет таямніцаў, інтрыгаў і цікавостак, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Відэа, прысвечанае гісторыі вёскі Нарач (Кабыльнік) Мядзельскага раёна

 

Інфармацыйныя партнёры праекта

Изображение 2

Kraj.by



Читайте также

Молодечненец нашел кошелек с картой и пин-кодом. В магазине отоварился, а деньги снять не смог – неправильно ввел пароль
Возвращаясь домой с работы, 53-летний молодечненец потерял кошелек с деньгами и банковскую карточку. Утром он обнаружил пропажу, стал искать, но безрезультатно, обратился в милицию.
Архитектурный стрит-арт. В Молодечно появился мурал размером с трехкомнатную квартиру
В Молодечно на стене здания по Янки Купалы художники собрали примечательную архитектуру района. Глянули, что за она.
Жизнь не будет прежней. Что изменится для белорусов с 1 апреля
Апрель подкрался незаметно, а вместе с ним белорусов ждет ряд изменений в социальной и экономической жизни. Рассказываем, что будет не таким, как прежде.