Опубликовано: 03 сентября 2012, 12:04
83

Тадэвуш Кандрусевіч у звароце на Дзень беларускага пісьменства: Каб кніга і СМІ дапамагалі чалавеку знайсці сэнс жыцця

1-2 верасня ў Глыбокім прайшоў рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Каталіцкага Касцёла на Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з пісьмовым зваротам да яго ўдзельнікаў.

Як перадае афіцыйны партал Каталіцкага Касцёла на Беларусі, у звароце паміж іншым гаворыцца:

«Трэба, каб кніга, як і сродкі масавай камунікацыі, у мітусні сучаснага свету сапраўды дапамагалі чалавеку знайсці сэнс жыцця, правільныя арыенціры ў выпрабаваннях і выхоўвалі яго на хрысціянскіх каштоўнасцях», — адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у звароце на Дзень беларускага пісьменства. Іерарх прывітаў удзельнікаў свята з нямецкага Фрайзінга, дзе ўдзельнічае ў 16-м Кангрэсе дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс» «Адкрыццё веры сёння. Новыя шляхі евангелізацыі ў Еўропе».«Сёлета ў Беларусі адзначаецца таксама Год кнігі. Нягледзячы на тое, што свет усё больш становіцца лічбавым, кніга застаецца асноўным сродкам, які павінен спрыяць пашырэнню здабыткаў не толькі пісьмовай, але ў першую чаргу духоўнай культуры», — напісаў Мітрапаліт у звароце.

«Распаўсюджванне кнігадрукавання і медыйнай культуры, несумненна, дае шмат карысці. Яно прадастаўляе большы доступ да інфармацыі, новыя магчымасці пазнання, абмену і формаў салідарнасці, фарміравання такой культуры, у якой дасягненні чалавечай думкі і дзейнасці становяцца спадчынай усіх людзей», — адзначыў арцыпастыр. Разам з тым іерарх згадаў і пра пагрозы, якія нясе з сабой неэтычнае выкарыстанне медыя: «У выніку безадказнага і нязгоднага з маральнымі нормамі выкарыстоўвання СМІ ў нашым жыцці ўсё больш праяўляецца эгацэнтрызм і індывідуалізм, эскалацыя эмоцый у фарміраванні адносін паміж людзьмі і ў грамадстве, аслабленне і нават знікненне аб’ектыўнай вартасці такіх чалавечых досведаў, як асабістая рэфлексія або цішыня, пераацэньваецца значэнне асабістых поглядаў, этыка і палітыка становяцца відовішчам».

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў сучасныя мас-медыя і ўсіх, хто працуе ў галіне пісьмовай культуры, «значную ўвагу ў сваёй дзейнасці ўдзяляць адраджэнню, абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў і іх распаўсюджванню, што паспрыяе лячэнню грамадства ад сучасных маральных хваробаў і належнаму выхаванню маладога пакалення — будучыні нашай краіны».

Поўны тэкст звароту можна ўбачыць тут.

Читайте также

В Мядельском районе подросток ударил мужчину ногой в лицо. Рассказываем, что решил суд
Судом Мядельского района в открытом судебном заседании рассмотрено уголовное дело. На скамье подсудимых – несовершеннолетний.
Три безответных мяча пропустил ФК «Молодечно» в гостевом матче против «Арсенала»
Футбольный клуб «Молодечно» 1 июня сыграл с дзержинским «Арсеналом» в Борисове, где дзержинцы проводят домашние матчи на местном городском стадионе. Зелено-белые подопечные Семена Хаткевича проиграли со счетом 0:3, пропустив все мячи во втором тайме.
«Волшебная кисточка»: МОДТ подарит детям новый спектакль
Сегодня, 3 июня, на сцене Минского областного драматического театра прошла сдача спектакля для детей «Волшебная кисточка».